Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў. 21.by

Калеснікава, Лосік, Слуцкія: як ламаюць палітычных вязняў

24.02.2021 21:28 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Больш за 250 палітзняволеных трымаюць у беларускіх вязніцах, а як мінімум блізу 35 000 нашых землякоў прайшлі праз арышт у разнастайных ізалятарах. Што адбываецца сёння па той бок кратаў?

Праграму пачынае Аляксандр Калеснікаў, бацька Марыі, якая зрабілася сімвалам беларускай рэвалюцыі.

«За студзень я атрымаў два лісты. А Маша піша кожны дзень», – апісвае бацька адзін са спосабаў, якім катуюць дачку. Яшчэ адзін – падсяленне да алергеннай Марыі сукамерніцы-курца.Трэці – за паўгода бацька ні разу не змог сустрэцца з дачкою.

Які мэсідж Марыя Калеснікава пасылае беларусам, і як яна працягвае змагацца за ўласныя правы?

Пратэставая вясна. Чаго апанентам рэжыму не стае для перамогі?

Жонка палітвязня-блогера Ігара Лосіка расказвае пра ягоныя матывы прайсці праз 42-дзённую галадоўку, а таксама – пра мышэй у камерах, дзіру ў падлозе замест унітаза і холад.

Аляксандра Слуцкая апавядае пра затрыманне сваёй мамы Юліі (заснавальніцы «Прэс-клубу») і брата Пятра (аператара). Як сустракае следчы ізалятар людзей, якія ніколі не мелі праблемаў з законам, але трапілі ў молах рэпрэсіяў?

Ці чакаць пратэстаў увесну? Дэмакратычная апазіцыя акрэслівае планы

У праграме выступілі беларусы, якія нядаўна адседзелі арышт і падзяліліся спосабамі выжывання ў няволі.

  • Як перажыць маразы, калі выключаюць ацяпленне?
  • Ці запускаюць пярцовы газ у вентыляцыю, і ці будзяць людзей дзяржаўным гімнам?
  • Пацукі ў камерах, як змагацца?
  • Як зрабіць падушку з хлеба, калі бялізны і матрацаў увогуле не выдаюць?
  • Арыштаваныя пенсіянеры і нялюдскае стаўленне.
  • Каронавірус: што рабіць, каб не памерці? Гэтыя ды іншыя лайфхакі – у новым выданні ток-шоу «Кожны з нас».

Праграма «Кожны з нас» выходзіць штосераду а 18:30. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 250 палітзняволеных трымаюць у беларускіх вязніцах
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by