Падазраваны ў кіданьні «кактэйляў» заявіў, што агаварыў сябе, бо зьбілі міліцыянты. 21.by

Падазраваны ў кіданьні «кактэйляў» заявіў, што агаварыў сябе, бо зьбілі міліцыянты

24.02.2021 21:34 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на «Гомельскую вясну», Цыркунова абвінавачваюць па двух артыкулах: па ч. 3 арт. 339 КК «хуліганства» (кінуў два «кактэйлі Молатава» ў «Табакерку») і ч. 2 арт. 295-3 КК «выкарыстаньне гаручых рэчываў».

Паводле сьледзтва, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два «кактэйлі» Молатава і кінуў у «Табакерку» па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў 26 рублёў. Матыў яго ўчынку — «палітычная варожасьць». Ён быў затрыманы ў лістападзе 2020 году і ад таго часу знаходзіцца пад вартай.

Аднак Вадзім Цыркуноў на судзе заявіў, што агаварыў сябе ў часе сьледзтва.

Паводле Цыкунова, 18 лістапада яму патэлефанавалі і сказалі, што яго машына, якую ён прадаў пад расьпіску, нібыта трапіла ў аварыю, і яму трэба ехаць у ДАІ на вочную стаўку.

«Мяне сустрэлі два чалавекі, яны паказалі пасведчаньні, прапанавалі прайсьці ў аўтамабіль, запыталіся ці ёсьць забароненыя рэчы, папрасілі выключыць мабільны тэлефон, — сказаў Цыркуноў. — Даставілі мяне ў РАУС Цэнтральнага раёну, там прапанавалі разблякаваць тэлефон, але я адмовіўся. Я сядзеў на крэсьле пасярэдзіне пакоя, зьлева, справа і ззаду былі супрацоўнікі міліцыі. Той супрацоўнік, што быў зьлева, ударыў мяне ў вуха, я адчуў моцны боль і шок. У крэсьле зламаліся пярэднія ножкі. Справа міліцыянт, відаць начальнік, пагражаў, што падвесіць на кайданках і мяне будуць біць. Спыталі, ці зрабіў я нейкае злачынства. Я напісаў прызнаньне, што кінуў пляшкі з алеем. Потым былі паказаньні на месцы, вобшук у кватэры. Тэлефон забралі».

19 лістапада Вадзіма Цыркунова адвезьлі ў ізалятар, дзе зноў дапытвалі.

«Я сказаў, што не было загадзя намеру зрабіць вогненныя пляшкі, а жаданьне зрабіць іх узьнікла спантанна, — працягваў Цыркуноў. — Ім гэтая вэрсія, відаць, не падабалася. Яны пачалі казаць, што я менавіта хацеў падпаліць „Табакерку“ і надалей падпальваць кіёскі. Калі не пагаджуся падпісаць такія паказаньні, яны мяне абвінавацяць у падпале іншых кіёскаў, адвязуць у турму КДБ, дзе са мной ніхто не будзе цырымоніцца. Потым нарэшце яны запісалі на мабільны, што я менавіта хацеў падпаліць „Табакерку“. Я апасаўся за сваё здароўе, бо памятаў, як па вуху ўдарылі. Пасьля гутаркі ў ізалятары я памяняў свае паказаньні».

Па словах падсуднага, сьледчыя прадыктавалі яму новыя паказаньні, што нібыта пасьля выбараў ён быў незадаволены існуючай уладай і, ведаючы, што «Табакеркі» часткова дзяржаўныя, хацеў зрабіць ім шкоду.

Паводле Цыркунова, ён даведаўся, як выраблаюцца «кактэйлі» з фільмаў пра вайну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У судзе Чыгуначнага раёну Гомлі працягваецца судовы працэс над Вадзімам Цыркуновым. У судзе ён заявіў, што агаварыў сябе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by