У цэнтры Ерэвану пратэстоўцы перакрылі некалькі вуліц. 21.by

У цэнтры Ерэвану пратэстоўцы перакрылі некалькі вуліц

25.02.2021 11:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Раніцай 25 лютага пратэстоўцы перакрылі рух па шэрагу цэнтральных праспэктаў і вуліц Ерэвану і запатрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна, перадае армянская служба Радыё Свабода.

Члены «Руху за выратаваньне Айчыны» загадзя не абвяшчаюць месца і час акцый непадпарадкаваньня.

На станцыях мэтро пратэстоўцы пачалі спыняцца ў дзьвярах вагонаў, не дазваляючы машыністам кранацца зь месца, гэта выклікала збоі ў працы мэтрапалітэну.

Акцыі з розных раёнаў гораду трансьлююцца ў прамым эфіры мясцовых СМІ.

Паліцыя змагла аднавіць рух не некаторых вуліцах, ёсьць затрыманыя. Выданьне «Навіны Армэніі» паведамляе, што актывісты разблякавалі перакрытыя вуліцы.

Раней сёньня стала вядома пра звальненьне першага намесьніка начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сіл Армэніі Тырана Хачатр’яна. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзыдэнта Армэніі.

Гэта адбылося пасьля таго, як Хачатр’ян раскрытыкаваў словы Нікола Пашыньяна пра неэфэктыўнасьць расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр». Генэрал, які на просьбу журналістаў камэнтаваў заяву прэм’ера, «доўга сьмяяўся» і сказаў, што «гэта немагчыма». Ён таксама адзначыў, што «рабіць высновы з павярхоўнымі ацэнкамі — гэта несур’ёзна».

Акцыі пратэсту з патрабаваньнем адстаўкі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна праходзяць у Армэніі ўжо некалькі дзён. Напярэдадні дзясяткі праціўнікаў Пашыньяна нэўтралізавалі ахову і ўварваліся ў будынак Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Яны абышлі кабінэты з навучэнцамі і выкладчыкамі і запатрабавалі ад іх далучыцца да акцый грамадзянскага непадпарадкаваньня.

Усяго падчас учорашніх акцый у Армэніі затрымалі каля 60 чалавек. Апазыцыя кажа, што будзе пратэставаць кожны дзень да таго часу, пакуль прэм’ер-міністар ня сыдзе ў адстаўку.

Масавыя пратэсты супраць Пашыньяна пачаліся ў Армэніі ў лістападзе 2020 году, адразу пасьля таго як ён падпісаў пагадненьне аб перамір’і ў Карабаху з уладамі Азербайджану і Расеі. У выніку падпісаньня пагадненьня пад кантроль Баку былі вернутыя Агдамскі, Кельбаджарскі і Лачынскі раёны і часткі Мартунінскага, Мартакерцкага і Аскеранцкага раёнаў, горад Шуши (Шуша) і амаль увесь Гадруцкі раён. Уздоўж лініі судакрананьня пасьля заканчэньня баёў была разьмешчана міратворчая місія Расеі.

  • У Армэніі дзеяньні Пашыньяна падчас карабахскай вайны і падпісаньне пагадненьня многія лічаць капітуляцыяй. Аапазыцыя патрабуе адстаўкі кіраўніка ўраду.
  • Пашыньян неаднаразова казаў, што ў адстаўку ня пойдзе і з абвінавачваньнямі ў здрадзе ня згодны. Паводле яго слоў, без мірнага пагадненьня ваенныя дзеяньні і гібель людзей у Карабаху спыніць было немагчыма.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раніцай 25 лютага пратэстоўцы перакрылі рух па шэрагу цэнтральных праспэктаў і вуліц Ерэвану і запатрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by