У Жлобіне прадпрымальніка затрымалі пасьля інтэрвію аб тым, як сілавікі разьбілі яму галаву на пратэсьце пасьля выбараў. 21.by

У Жлобіне прадпрымальніка затрымалі пасьля інтэрвію аб тым, як сілавікі разьбілі яму галаву на пратэсьце пасьля выбараў

25.02.2021 12:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У Жлобіне арыштавалі Сяргея Пярфільева — дырэктара крамы «БудПрактык», які ў кастрычніку падтрымаў агульнанацыянальны страйк, паведамляюць «Сильные новости».

Высьветлілася, што Пярфільева затрымалі яшчэ два тыдні таму і зьмясьцілі ў Гомельскае СІЗА. Мужчыну інкрымінуюць «удзел у масавых беспарадках» 9 жніўня 2020 году.

Прэтэнзіі да будаўнічай крамы і яе кіраўніцтва пачаліся адразу пасьля 26 кастрычніка, калі арганізацыя падтрымала «народны ўльтыматум» Сьвятланы Ціханоўскай. Да Пярфільева часта сталі прыходзіць праверкі, ён ліквідаваў усе заўвагі, але неўзабаве арэндадаўца паведаміў аб спыненьні зь ім дамовы, хоць дагэтуль яна дзейнічала 8 гадоў.

Да 22 лютага крама Пярфільева мусіла пераехаць на іншае месца або прыпыніць існаваньне. У краме працавалі больш за 10 чалавек.

Прадпрымальнік неўзабаве паведаміў, што знайшоў чалавека, які гатовы выручыць яго кампанію, і пераезд мусіў адбыцца ў канцы лютага, калі б не затрыманьне.

Як растлумачылі крыніцы выданьня, «апошняй кропляй цярпеньня» жлобінскіх уладаў і міліцыі стала адно зь інтэрвію бізнэсоўца, у якім ён расказаў пра сваю прысутнасьць 9 жніўня на плошчы. Тады сілавікі разьбілі яму галаву, пра што ён падрабязна расказаў журналістам. Цяпер Пярфільеву інкрымінуюць удзел у «масавых беспарадках».

У інтэрвію «Салідарнасьці» прадпрымальнік прыгадаў, як міліцыянты выйшлі разганяць пратэсты ў бронекамізэльках, апранутых на белыя кашулі, якія не пасьпелі зьняць пасьля дзяжурства на выбарах. Упершыню працу крамы ён прыпыніў яшчэ ў жніўні, «у знак жалобы» па загінулых у першыя дні пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

На гэты момант вядома, што ўжо некалькіх жыхароў Жлобіна, якія размаўлялі з падазраваным у пэрыяд зь 9 па 11 жніўня, выклікалі на допыт — людзей шукаюць па тэлефонных званках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар будаўнічай крамы цяпер у статусе падазраванага ў справе аб «масавых беспарадках».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by