ЭЗ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. 21.by

ЭЗ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

25.02.2021 20:46 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як паведамляецца на сайце Рады ЭЗ, санкцыі таксама закранаюць эканамічныя суб’екты, вядучых бізнэсоўцаў і кампаніі, якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, альбо падтрымліваюць яго.

«Пасьля фальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года і наступнай хвалі маніфэстацыяў, якія былі жорстка здушаныя ўладамі Беларусі, ЭЗ увёў санкцыі ў кастрычніку, лістападзе і сьнежні 2020 года, тым самым сыгналізуючы адказным палітычным і эканамічным субʼектам, што іх дзеяньні і падтрымка рэжыму павінна быць платнай», — гаворыцца ў паведамленьні.

Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на паездкі ў ЭЗ і замарожваньне актываў для пэўных асобаў — у цяперашні час 88 чалавек, уключаючы Александра Лукашэнку — і замарожваньне актываў, якімі валодаюць сем арганізацыяў.

Акрамя таго, фізычным і юрыдычным асобам з ЭЗ забаронена наўпроста ці ўскосна прадастаўляць сродкі вызначаным асобам. ЭЗ уважліва сочыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі.

22 лютага 2021 года Рада па замежных справах падкрэсьліла, што з прычыны няспыннай непавагі да асноўных свабодаў і правоў чалавека, а таксама рэпрэсіяў у дачыненьні да беларускага народа і грамадзянскай супольнасьці з боку ўладаў, ЭЗ разгледзіць магчымасьць далейшых санкцый. Акрамя таго, ЭЗ працягне падтрымліваць беларускі народ у яго законным імкненьні да дэмакратыі, у тым ліку праз падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляецца на сайце Рады ЭЗ, санкцыі таксама закранаюць эканамічныя суб’екты, вядучых бізнэсоўцаў і кампаніі, якія атрымліваюць выгаду ад рэжыму Аляксандра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by