ЕЗ і ЗША працягваюць і ўзмацняюць санкцыі, а Польшча патрабуе вызваліць журналістак «Белсату»Источник материала: Белсат ![]() Заходнія краіны працягваюць ціск на афіцыйныя ўлады Беларусі. Адпаведныя рашэнні былі апублікаваныя 25 лютага. Гэтак, Рада Еўразвязу Санкцыі працягнутыя ў дачыненні да 88-і чалавек, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі, і сямі кампаніяў. Абмежавальныя меры ўключаюць забарону на паездкі ў ЕЗ і замарожванне актываў. Акрамя таго, грамадзянам і кампаніям ЕЗ забаронена наўпрост ці ўскосна даваць сродкі тым, хто знаходзіцца ў санкцыйных спісе. У ЕЗ заявілі, што ўважліва сочаць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і працягнуць «падтрымліваць беларускі народ у яго законным імкненні да дэмакратыі». У ЗША прапануюць узмацніць санкцыіУ сваю чаргу Камітэт па замежных справах палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША аднагалосна Яна заклікае да далейшых адрасных санкцыяў, узгодненым паміж ЗША, Еўразвязам, Вялікай Брытаніяй, Канадай, іншымі саюзнікамі і партнёрамі ЗША, у дачыненні да беларускіх уладаў. Таксама прапануецца па ўзгадненні з трансатлантычнымі партнёрамі разгледзець увядзенне санкцыяў супраць беларускіх дзяржаўных кампаній, якія парушалі правы сваіх работнікаў у сувязі з іх удзелам у дэмакратычным руху ў Беларусі. Змяшчае рэзалюцыя і заклік перагледзець любую фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі, уключаючы кантракты на закупкі. Рэзалюцыя таксама заклікае да неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых па палітычных матывах, да міжнароднага расследавання парушэнняў правоў чалавека падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года і да новых свабодных і справядлівых выбараў пад наглядам АБСЕ. Польшча патрабуе вызвалення журналістак «Белсату»Польскі сейм «Сейм Рэспублікі Польшча заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь выконваць асноўныя абавязкі перад сваімі грамадзянамі згодна актам міжнароднага права», – гаворыцца ў заяве. Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мічэль Бачэлет 25 лютага ў Жэневе на 46-й сесіі Рады ААН у справе правоў чалавека прэзентавала справаздачу пра становішча ў Беларусі. «Падзеі, якія развярнуліся да і беспасярэдне пасля выбараў, прывялі да крызісу беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека», – заявіла спадарыня Бачэлет. МГ belsat.eu Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Санкцыі могуць закрануць дзяржаўныя кампаніі
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |