201 дзень пратэсту. Суд над забітым і пагроза новых санкцыяў, а вясна ўсё бліжэй. 21.by

201 дзень пратэсту. Суд над забітым і пагроза новых санкцыяў, а вясна ўсё бліжэй

26.02.2021 06:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Вечаровы марш у Серабранцы 25 лютага. Скрын

Няспынныя штодзённыя паслявыбарныя пратэсты ў Беларусі перавалілі за другую сотню дзён. Падводзім галоўныя вынікі 25 лютага.

Сваім – усё, ворагам – прысуд

Кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч распавёў, што падраздзяленнямі СК распачатыя і расследуюцца больш як 2300 крымінальных справаў экстрэмісцкай скіраванасці супраць праціўнікаў дзейнай улады.

Між тым Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мічэль Бачэлет 25 лютага прывяла звесткі ад беларускага ўраду пра тое, што «органы папярэдняга расследавання атрымалі 4644 скаргі аб прымяненні фізічнай сілы і спецсродкаў прадстаўнікамі МУС, якія разганялі несанкцыянаваныя пратэсты».

«Аднак там жа гаворыцца, што 1050 гэтых скаргаў было адхілена. Таксама там не даецца інфармацыя аб тым, у дачыненні да колькіх прадстаўнікоў сілаў бяспекі былі праведзеныя расследаванні або вылучаныя абвінавачванні ў празмерным ужыванні сілы. Паводле інфармацыі з іншых крыніц, мы прыйшлі да высновы, што ніводная з скаргаў не прывяла да адкрыцця крымінальнай справы», – заявіла Бачэлет.

Агулам на 25 лютага ў Беларусі 251 палітвязень, але гэтая лічба не канчатковая.

Цябе забілі – ты і вінаваты

Працягваліся прысуды і сёння. Найбольш гучнай стала справа Аляксандра Кардзюкова, сведкі забойства Генадзя Шутава. Як і патрабаваў дзяржаўны абвінаваўца, яго пакаралі 10 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама суд пастанавіў спагнаць з Кардзюкова 2642 рублі 80 капеек за правядзенне экспертыз. Забітага Генадзя Шутава прызналі вінаватым у супраціве сілавікам без прызначэння пакарання.

Дачка Генадзя Шутава Анастасія супакойвае сястру Аляксандра Кардзюкова Марыну, за імі назіраюць нібы пацярпелыя Гаўрылаў і Галіцын. Раман Гаўрылаў і Арсеній Галіцын у судзе. Сведку забойства Генадзя Шутава Аляксандра Кардзюкова хочуць пасадзіць на 10 гадоў. 19 лютага 2021 года. Фота: Белсат

Спецназавец з Мар’інай Горкі Раман Гаўрылаў, які, будучы ў цывільнай вопратцы, застрэліў у патыліцу Шутава, праходзіў у справе як сведка.

«У судзе абвінавачванне не даказанае, абвінавацілі ні ў чым не вінаватага, ужо мёртвага чалавека. Я не чакала такога прысуду і не чакала, што дзесяць гадоў дадуць Кардзюкову, бо па факце нічога няма. У любым выпадку мы будзем абскарджваць і чакаць далей», – распавяла «Белсату» Настасся Баранчук, дачка забітага Генадзя Шутава.

Таксама ў Берасці 25 лютага ў вынеслі вырак першым дзесяці асобам, якіх вінавацілі паводле крымінальнай справы за пратэставы карагод на скрыжаванні праспекту Машэрава і бульвару Касманаўтаў 13 верасня. Нікога не пакаралі пазбаўленнем волі, але і не апраўдалі.

Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Савету бяспекі Аляксандр Вальфовіч 25 лютага. Фота: president.gov.by

Між тым Лукашэнка спыняць рэпрэсіі супраць сваіх грамадзянаў не збіраецца.

«На шчасце, мы выявілі ўсе гэтыя цэнтры. Ведаем усіх гэтых змагароў і збеглых з Беларусі. Але ведаць мала. Гэтаму трэба супрацьстаяць», – заявіў ён.

Беспрэцэдэнтны крызіс

Рэпрэсіі з боку ўладаў ужо «прывялі да крызісу беспрэцэдэнтных маштабаў у галіне правоў чалавека», заявіла Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мічэль Бачэлет. Паводле яе, сітуацыя толькі пагаршаецца.

Як вынік – Рада Еўразвязу вырашыла працягнуць да 28 лютага 2022 году абмежавальныя меры ў дачыненні да «высокапастаўленых службовых асобаў, адказных за жорсткія рэпрэсіі і запалохванне мірных дэманстрантаў, членаў апазіцыі і журналістаў у Беларусі, а таксама асоб, адказных за фальсіфікацыю вынікаў выбараў».

У сваю чаргу Камітэт па замежных справах палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША аднагалосна ўхваліў рэзалюцыю з заклікам узмацніць уведзеныя раней санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Рэзалюцыя не мае юрыдычнай сілы і носіць рэкамендацыйны характар.

Пратэст працягваецца

Тым не менш, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка кажа, што беларусы павінны разлічваць перадусім на сябе. Паводле яго, у дэмакратычных сілаў ёсць кантакты з чыноўнікамі і сілавікамі, якія гатовы падтрымаць народ.

Ён таксама падкрэсліў, што адказнасць для чыноўнікаў і сілавікоў заўсёды будзе індывідуальная. Тым самым ён аспрэчыў заявы Лукашэнкі пра пагрозы агульнай адказнасці для прадстаўнікоў уладаў.

І беларусы працягваюць выходзіць на пратэсты. Як гэта зрабіла, напрыклад, менская Серабранка.

А жыхары Прылукаў, Сеніцы і Гатава пад Менскам правялі супольны марш.

МГ belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by