У Кангрэсе ЗША прапануюць прызнаць Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў перамовах. 21.by

У Кангрэсе ЗША прапануюць прызнаць Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў перамовах

26.02.2021 14:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Камітэт міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў праект рэзалюцыі, якая прызнае Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў дыялёгу аб мірнай перадачы ўлады ў Беларусі. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.

У той жа час камітэт заявіў, што праведзеныя ў жніўні прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі ні свабоднымі, ні сумленнымі, і таму Кангрэс ЗША «не прызнае абвешчаныя ўрадам вынікі, а Аляксандра Лукашэнку — законным прэзыдэнтам Беларусі».

Дакумэнт, які патрабуе ўхваленьня Палаты прадстаўнікоў у поўным складзе, заклікае да працягу супрацоўніцтва паміж Злучанымі Штатамі і іх трансатлянтычнымі саюзьнікамі «для пошукаў шляхоў падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі».

Рэзалюцыя таксама заклікае да прыняцьця далейшых адрасных санкцый у каардынацыі з Эўрапейскім зьвязам, Злучаным Каралеўствам, Канадай і іншымі саюзьнікамі і партнэрамі.

Згодна з дакумэнтам, санкцыі павінны быць накіраваныя супраць афіцыйных асоб Беларусі, «якія чынілі парушэньні правоў чалавека і якія ўдзельнічалі ў дзеяньнях, што прывялі да фальсыфікацыі вынікаў выбараў 9 жніўня 2020 году».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэт міжнародных спраў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліў праект рэзалюцыі, якая прызнае Каардынацыйную раду легітымным інстытутам для ўдзелу ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by