Moderna вырабіла першую партыю вакцыны супраць паўднёваафрыканскага штаму каранавірусу. 21.by

Moderna вырабіла першую партыю вакцыны супраць паўднёваафрыканскага штаму каранавірусу

26.02.2021 15:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Фармацэўтычная кампанія Moderna заявіла, што вырабіла першую партыю доз новай вакцыны з падвышанай эфэктыўнасьцю супраць новага штаму каранавірусу, які аказаўся больш устойлівым да арыгінальнай вакцыны гэтай кампаніі, інфармуе Голас Амэрыкі.

Кампанія з Кэмбрыджу, штат Масачусэтс, заявіла, што адправіла дозы новай вакцыны ў Нацыянальны інстытут здароўя, каб правесьці першае выпрабаваньне мадыфікаванай вакцыны на людзях. Яно можа пачацца на працягу некалькіх тыдняў.

Новая вакцына пад кодавай назвай mRNA-1273.351 распрацаваная для забесьпячэньня больш высокай ступені абароны ад варыянту вірусу, які быў упершыню выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, але пасьля атрымаў распаўсюджваньне і ў іншых краінах.

Іншыя кампаніі, уключаючы Pfizer і Johnson & Johnson, заявілі, што таксама мадыфікуюць свае вакцыны або працуюць над бустэрамі (сродкі паляпшэньня эфэкту або дзеяньня — Р.С.), якія лепш адпавядаюць новым варыянтам вірусу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фармацэўтычная кампанія Moderna заявіла, што вырабіла першую партыю доз новай вакцыны з падвышанай эфэктыўнасьцю супраць новага штаму каранавірусу, які аказаўся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by