У дапрацаваным КК будзе крымінальная адказнасць за ўдзел у масавых акцыяхИсточник материала: Белсат Улады маюць намер істотна павялічыць адказнасць, у тым ліку і крымінальную, за ўдзел у масавых акцыях. Праект новага Крымінальнага Кодэксу ў рэдакцыю даслалі чытачы Афіцыйна паведамляецца, што адбылося паседжанне міжведамаснай працоўнай групы з удзелам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сяргіенкі. Задача камісіі – дапрацаванне законапраекту, накіраванага на ўдасканаленне Кодэксу аб крымінальнай адказнасці, паведамляе Паводле крыніцаў «Белсату», камісія мусіць да першага сакавіка распрацаваць законапраект. У створаную міжведамасную групу ўваходзяць Вольга Чупрыс, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, Аляксандр Рахманаў, намеснік сакратара Рады бяспекі, Ігар Маршалаў, намеснік старшыні КДК, Сяргей Аземша, намеснік старшыні СК, Генадзь Казакевіч, намеснік Міністра ўнутраных справаў, Дзмітрый Рэуцкі, намеснік старшыні КДБ, Наталля Філіпава, намеснік міністра юстыцыі, Вадзім Іпатаў, кіраўнік нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Сяргей Кандрацьеў, намеснік старшыні Вярхоўнага суда, Аляксей Стук, намеснік Генпракурора, Аляксандр Іўкін, намеснік кіраўніка аператыўнага-аналітычнага цэнтру, Сяргей Сівец, старшыня пастаяннай камісіі Савета РБ па заканадаўству, Святлана Любецкая, старшыня камісіі ППНС па заканадаўству, Іраг Грунтаў, кансультант кафедры крымінальнага права БДУ. ![]() 15 сакавіка дакумент ад міжведамаснай групы мусіць патрапіць на разгляд у парламент краіны. Стваральнікі дакументу дзеля «дадатковай аховы канстытуцыйнага ладу краіны» маюць намер увесці ў КК новыя артыкулы і склады злачынстваў, якімі прадугледжваецца адказнасць за экстрэмізм, неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, распаўсюджванне ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу забароненай інфармацыі, а таксама незаконны збор і распаўсюд асабістых звестак. У дапрацаваным Крымінальным кодэксе зменіцца артыкул 342 (2) «Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў». З дакументу вынікае, што парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі і правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, у тым ліку публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў), калі гэта дзеянне здзейснена неаднаразова, – караюцца арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Да артыкулу існуе і заўвага, у якой пазначаецца, што адказнасць панясе за парушэнне тая асоба, якая на працягу аднаго года два разы падвяргалася адміністрацыйнаму спагнанню за ўчыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, прадугледжаных артыкулам 24.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Адміністрацыйных правапарушэннях (цяпер гэта артыкул 23.34), і на працягу года пасля накладання двух адміністрацыйных спагнанняў за такія дзеі, зноў парушыла парадак арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Адказнасці за «эксрэмізм»У Кодэксе значна пашыраецца і павялічваецца адказнасць за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання бо ўдзел у ім». Адпаведны артыкул 361 прадугледжвае абмежаванне волі на тэрмін да 4 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 6 гадоў. Пад злачынствамі экстрэмісцкай скіраванасці ў артыкуле маюцца на ўвазе злачынствы, учыненыя па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожнасці або розні, палітычнай ці ідэалагічнай варожасці, а таксама па матывах варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы. СК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект новага Крымінальнага Кодэксу ў рэдакцыю даслалі чытачы «Белсату».
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |