«Лявада-цэнтар»: За новы прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна ў 2024 годзе — 48% расейцаў, супраць 41%. 21.by

«Лявада-цэнтар»: За новы прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна ў 2024 годзе — 48% расейцаў, супраць 41%

26.02.2021 16:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Палова з тых, хто не хоча перавыбраньня Пуціна, кажуць, што прэзыдэнт засядзеўся, надакучыў і яму час на пэнсію. Карупцыяй сваё жаданьне зьмяніць кіраўніка краіны тлумачаць толькі 8% рэспандэнтаў.

Дасьледаваньне, пытаньні для якога былі сфармуляваныя сумесна з «Адкрытымі мэдыя», праводзілася з 18 па 24 лютага. У ім прынялі ўдзел 1601 чалавек старэйшых за 18 гадоў. Рэспандэнты адказвалі на пытаньне: «Вы б хацелі ці не хацелі бачыць Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзыдэнта Расеі па заканчэньні яго цяперашняга прэзыдэнцкага тэрміну пасьля 2024 году?»

Большасьць насельніцтва не бачыць Пуціна прэзыдэнтам пасьля 2024 году: пра жаданьне, каб ён пераабіраўся, заявілі 48% рэспандэнтаў. У кастрычніку 2013 года зьмены прэзыдэнта жадалі 45% насельніцтва, а яго перавыбраньня — траціна.

Праз год, пасьля анэксіі Крыму, колькасьць прыхільнікаў зьмены прэзыдэнта каманды скарацілася да 19 %, а за перавыбраньне Пуціна выступалі 58% апытаных.

У 2018 годзе колькасьць жадаючых зьмены ўлады вырасла да 27%, у 2019-м — да 38 адсоткаў. Згодна з вынікамі апытаньня «Лявада-цэнтру» у сакавіку 2020 году, да галасаваньня па прыняцьці паправак да Канстытуцыі, супраць перавыбраньня Пуціна выступалі 40% рэспандэнтаў, а 46% падтрымлівалі гэтую ідэю.

  • Сёньня сярод прыхільнікаў зьмены ўлады большасьць мужчын — 48% пры 42% настроеных на перавыбраньне Пуціна. У жанчын іншыя настроі: палова хоча, каб Пуцін і далей заставаўся ў Крамлі, а зьмяніць яго хоча толькі траціна.
  • Сацыёлягі пыталіся і аб дзеяньнях праціўнікаў Пуціна ў выпадку, калі ён усё ж пойдзе на новы тэрмін. Зь іх больш за палову маюць намер прагаласаваць за іншага кандыдата, а 30% ня пойдуць на выбары. 7% заяўляюць аб гатоўнасьці выходзіць на пратэстныя акцыі, калі яны будуць.
  • У студзені мінулага году прэзыдэнт РФ прапанаваў папраўкі да Канстытуцыі. Норма аб «абнуленьні» тэрмінаў, якая тэарэтычна дазваляе Пуціну заставацца прэзыдэнтам да 2036 году, зьявілася пры ўхваленьні паправак у Дзярждуме ў сакавіку. Канчаткова яны былі ўхваленыя падчас так званага агульнарасейскага галасаваньня, якое праходзіла некалькі дзён і завяршылася 1 ліпеня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле дадзеных лютаўскага дасьледаваньня «Лявада-цэнтру», 41% расейцаў не хочуць бачыць Уладзіміра Пуціна прэзыдэнтам пасьля 2024 году.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by