«Белмедпрэпараты» запускаюць вытворчасьць расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V». 21.by

«Белмедпрэпараты» запускаюць вытворчасьць расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V»

26.02.2021 16:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У гэтыя дні на пляцоўках прадпрыемства «Белмедпрэпараты» па перададзенай расейскай кампаніяй «Генериум» тэхналёгіі праводзіцца працэдура разьліву першых валідацыйных сэрый вакцыны «Гам-КОВИД-Вак» («Спутник V») для прафіляктыкі каранавіруснай інфэкцыі COVID-19, распрацаванай расіейскім Нацыянальным дасьледчым цэнтрам эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Н.Ф.Гамалеі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

Пасьля атрыманьня вынікаў вывучэньня стабільнасьці першых сэрый вакцыны «Спутник V» правядуць напрацоўку прамысловых сэрый прэпарата. Таксама ўжо вядуць працу па тэставаньні тэхналёгіі поўнага цыклю выпуску вакцыны «Спутник V» у Беларусі, на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты».

Міністэрства аховы здароўя РФ зарэгістравала «Спутник V» яшчэ да пачатку трэцяй, самай важнай стадыі клінічных выпрабаваньняў прэпарату. Гэта супярэчыць міжнародным нормам. Цяпер у Расеі працягваецца трэцяя стадыя клінічных выпрабаваньняў «Спутника V». Паралельна і незалежна ад гэтага ў рэгіёнах краіны масава прышчапляюць грамадзян.

Эфэктыўнасьць расейскага прэпарату складае 91,4% праз 21 дзень пасьля ўвядзеньня вакцыны і 95% — на 42-ы дзень. Цікавасьць да прэпарату, паводле інфармацыі расейскага Фонду прамых інвэстыцыяў, выказалі больш за 50 краінаў.

Расея плянуе паставіць «Спутник V» ува Ўзбэкістан, Індыю, Бразылію, Мэксыку, Нэпал і Егіпет. Пры гэтым большасьць краінаў Эўропы, ЗША і Канада не цікавяцца гэтай вакцынай. Пасьля перамоваў з Расеяй адмовілася закупляць «Спутник V» Турэччына — мае сумневы ў бясьпецы прэпарату.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расейскі фонд прамых інвэстыцый, АТ «Генериум» і найбуйнейшае фармацэўтычнае прадпрыемства Беларусі РУП «Белмедпрэпараты» запускаюць вытворчасьць расейскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by