Судовы канвэер: калёнія, хімія, суткі, штрафы; старэйшы Лукашэнка саступіў месца малодшаму. Найважнейшае за 26 лютага. 21.by

Судовы канвэер: калёнія, хімія, суткі, штрафы; старэйшы Лукашэнка саступіў месца малодшаму. Найважнейшае за 26 лютага

26.02.2021 22:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У судзе Савецкага раёну Менску вынесьлі прысуд у справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага зь міліцэйскага аўтамабіля. Мікіта Афанасьеў і Мікіта Трацьцякевіч атрымалі па 3 гады каленіі, Андрэй Іванюшын — 2,5 года.

Суд Заводзкага раёну Менску асудзіў 36-гадовага прадпрымальніка Аляксандра Аграйцовіча на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову. Суд прызнаў яго вінаватым у публікацыі ў ютуб-канале «заведама ілжывых зьвестак пра чальцоў выбарчай камісіі, якія зьнеслаўляюць іх гонар і годнасьць».

Суд Кастрычніцкага раёну Менску асудзіў Дзяніса Заянчэўскага і Максіма Тацьцянка на 3 гады «хіміі» кожнага за інсталяцыю ў выглядзе пудзілаў з фота старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай, міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова і амапаўца ў балаклаве на фоне бел-чырвона-белага сьцяга.

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Яўгена Дзьмітрыева вінаватым у актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і даў яму два гады калёніі. 4 кастрычніка падчас нядзельнага маршу Яўген кінуў трубу ў вадамёт.

Штрафамі і арыштамі суды 26 лютага пакаралі групу жыхароў дому на вуліцы Нёманскай, 42, у Менску за спробу зьвярнуцца з калектыўным зваротам да дэпутаткі Ганны Старавойтавай.

26 лютага ў Нацыянальным алімпійскім камітэце ўпершыню за 24 гады зьмяніўся старшыня. Алімпійскі сход замест Аляксандра Лукашэнкі абраў ягонага сына Віктара Лукашэнку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by