Са школы на поўначы Нігерыі выкралі 300 дзяўчынак, вядуцца пошукі. 21.by

Са школы на поўначы Нігерыі выкралі 300 дзяўчынак, вядуцца пошукі

26.02.2021 22:58 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як расказаў агенцтву Associated Press мясцовы жыхар, узброеныя нападнікі, акрамя школы, атакавалі вайсковы лягер і кантрольна-прапускны пункт паблізу. Менавіта гэтая акалічнасьць, паводле словаў відавочцы, магла перашкодзіць вайскоўцам умяшацца ў сытуацыю ў школе.

Службы бясьпекі праводзяць апэрацыю пошуку злачынцаў.

У Замфары дзейнічаюць некалькі буйных злачынных групаў, якія вядомыя выкраданьнямі ў абмен на грошы і вызваленьне з турмаў іх асуджаных суўдзельнікаў.

Раней у гэтым месяцы ў іншым нігерыйскім штаце, Нігер, таксама атакавалі школу. Сама менш адно дзіця загінула, больш за 40 чалавек былі выкрадзеныя. Сярод іх ня толькі школьнікі, але і іх настаўнікі і сямейнікі. Два месяцы раней узброеная банда выкрала каля 400 хлопчыкаў са школы ў нігерыйскім штаце Кацын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нігерыі тры сотні дзяўчынак зьніклі пасьля налёту вялікай групы ўзброеных людзей на школу на поўначы краіны раніцай 26 лютага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by