Прэзыдэнт Армэніі адмовіўся звальняць начальніка Генштабу. Яго адстаўкі жадаў Пашыньян. 21.by

Прэзыдэнт Армэніі адмовіўся звальняць начальніка Генштабу. Яго адстаўкі жадаў Пашыньян

27.02.2021 19:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведамляе «Нямецкая хваля».

Праект указа аб адстаўцы Гаспарана карэнным чынам супярэчыць Канстытуцыі краіны, адзначаецца ў заяве. Прэзыдэнт Армэніі прымае рашэньні, кіруючыся выключна нацыянальнымі інтарэсамі, і не абараняе ніводную з палітычных сілаў, падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

Саркісьян у рамках сваіх канстытуцыйных паўнамоцтваў вярнуў праект указу зь пярэчаньнямі.

Нікол Пашыньян некалькі дзён таму заявіў пра спробу вайсковага перавароту ў краіне. Яго словы былі выкліканыя заявай Генштабу ўзброеных сіл Армэніі з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼера.

Між тым, у сталіцы Армэніі праходзіць чарговы мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼер-міністра. Дэманстранты сабраліся каля сцэны, збудаванай на праспэкце Баграмяна, дзе месьціцца будынак парлямэнта. Адна з галоўных транспартных артэрый Ерэвана перакрытая з 25 лютага, каля парлямэнту разгорнутае намётавае мястэчка.

Масавыя пратэсты ў Ерэване і іншых гарадах Армэніі пачаліся пасьля падпісаньня прэмʼер-міністрам трохбаковай заявы з прэзыдэнтамі Азэрбайджана і Расеі аб спыненьні баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху з 10 лістапада 2020 года. У адпаведнасьці з дакумэнтам, узброеныя сілы Азэрбайджана і Армэніі засталіся на пазыцыях, якія займалі на момант падпісаньня заявы.

Баку атрымаў кантроль над трыма раёнамі ў рэгіёне — Агдамскім на ўсходзе і Кельбаджарскім і Лачынскім на захадзе. Ўздоўж лініі судакрананьня ў Нагорным Карабаху і ўздоўж калідору, які злучае Карабах з Армэніяй, разьмешчаныя расейскія міратворцы, транспартныя зносіны ў рэгіёне кантралюе памежная служба ФСБ РФ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян дамагаўся адстаўкі начальніка Генштабу ўзброеных сілаў Оніка Гаспарана. Прэзыдэнт Армэн Саркісьян вярнуў праект указу аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by