У Расеі зьняволенага апазыцыянэра Навальнага ўзнагародзілі прэміяй імя Нямцова, забітага ля сьцен Крамля праціўніка Пуціна. 21.by

У Расеі зьняволенага апазыцыянэра Навальнага ўзнагародзілі прэміяй імя Нямцова, забітага ля сьцен Крамля праціўніка Пуціна

28.02.2021 14:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведаміў Фонд Барыса Нямцова. Ляўрэата прэміі традыцыйна называюць у гадавіну забойства Нямцова — 27 лютага.

У Расеі зьняволенага апазыцыянэра Навальнага ўзнагародзілі прэміяй імя Нямцова, забітага ля сьцен Крамля праціўніка Пуціна
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны ў судзе. Масква, 16 лютага.

У паведамленьні фонду гаворыцца, што Навальны «ня толькі прадэманстраваў неверагодную асабістую мужнасьць, але і ўнёс вялікі ўклад у выкрываньне карупцыі і павышэньне ўзроўню ўдзелу грамадзян працэдурах у Расеі, якія яшчэ зьберагліся. За гады сваёй працы ён стаў самым уплывовым апазыцыйным палітыкам Расеі і сымбалем супраціву тыраніі ў сьвеце». Фонд таксама заклікаў неадкладна вызваліць Навальнага.

Цяпер Навальны застаецца за кратамі, па яго вяртаньні ў Расею пасьля лячэньня ў Германіі ад атручваньня яму замянілі ўмоўны тэрмін зьняволеньня на рэальны. На гэтым тыдні ён быў этапаваны з маскоўскага СІЗА ў калёнію. Размова пра калёнію ва Ўладзімірскай вобласьці, якая вядомая сваім жорсткім рэжымам утрыманьня.

Навальны і Нямцоў разам уваходзілі ў аргкамітэты акцый пратэсту 2011-2012 гадоў, у Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі, а незадоўга да забойства Нямцова ў 2015 годзе разам рыхтавалі апазыцыйны марш «Вясна». За 2 дні да гэтага маршу Нямцоў быў забіты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні, стаў ляўрэатам прэміі Барыса Нямцова за сьмеласьць у адстойваньні дэмакратычных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by