Аўтапрабег у гонар «Бурага» прайшоў на Беласточчыне. Марш сёлета быў сарваны актывісткамі руху «Грамадзяне РП». 21.by

Аўтапрабег у гонар «Бурага» прайшоў на Беласточчыне. Марш сёлета быў сарваны актывісткамі руху «Грамадзяне РП»

28.02.2021 20:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Сёньня прадстаўнікі нацыяналістычных колаў правялі аўтамабільны рэйд ад Гайнаўкі да Нараўкі празь беларускія праваслаўныя вёскі Беласточчыны, паведамляе Радыё Рацыя.

На працягу 20-ці кілямэтраў яны праяжджалі празь беларускія праваслаўныя вёскі. Рэйд быў наладжаны ў гонар Рамуальда Райса «Бурага», атрад якога ў 1946 годзе зьдзейсьніў злачынствы, ахвярамі якіх сталі 79 мірных жыхароў, праваслаўных беларусаў, у тым ліку жанчыны і дзеці.

27 лютага ў суботу ў Гайнаўцы прайшла акцыя «Вечная памяць», падчас якой ушаноўвалі ахвяр жаўнераў «Бурага».

Таксама ў адной зь мясцовых цэркваў прайшло набажэнства за ахвяр.

Як напісала сёньня Gazeta Wyborcza, cёлета гайнаўскі марш памяці «выклятых жаўнераў» Бурага быў заблякаваны. Усе даты і месцы, калі ён патэнцыйна мог быць праведзены як цыклічнае мерапрыемства (у той жа час, што і ў папярэднія гады), былі «занятыя» арганізатарамі мерапрыемстваў, прысьвечаных памяці ахвяр Бурага, якія ў папярэднія гады стаялі на шляху нацыяналістаў з 79 белымі ружамі ў руках.

Блякады — заяўкі на сходы перад падачай заяўкі на арганізацыю нацыяналістычнага маршу — былі зробленыя ў гарадзкім упраўленні Гайнаўкі жанчынамі, зьвязанымі з грамадзкім рухам «Грамадзяне Рэспублікі Польшча». Было пададзена каля 20 такіх заявак аж да 1 сакавіка, гэта значыць да Нацыянальнага дня памяці «выклятых жаўнераў», заснаванага Соймам ў 2011 годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня прадстаўнікі нацыяналістычных колаў правялі аўтамабільны рэйд ад Гайнаўкі да Нараўкі празь беларускія праваслаўныя вёскі Беласточчыны, паведамляе Радыё...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by