Мінчука з пісталетам затрымалі каля амбасады КубыИсточник материала: Euroradio ![]() Мінчук паказаў міліцыянту каля амбасады Кубы пісталет / кадр з відэа 27 лютага каля амбасады Кубы ў Мінску мужчына пагрукаўся ў акно кантрольна-прапускнога пункта і накіраваў на міліцыянта пісталет, Міліцыянт націснуў трывожную кнопку і выклікаў дапамогу. Аднак мінчука з пісталетам ён затрымаў яшчэ да прыбыцця калег. 37-гадовы мужчынане патлумачыў прычыну свайго ўчынку. Ён сказаў, купіў пнеўматычны пісталет у гандлёвым цэнтры Мінска для самаабароны. Па словах мінчука, ён не планаваў пагражаць міліцыянту, а толькі хацеў паказаць зброю. Ён дадаў, што не ведаў пра амбасаду. У міліцыі заявілі, што мужчына быў цвярозы. Ён нідзе не працуе і раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінчук паказаў міліцыянту каля амбасады Кубы пісталет / кадр з відэа 27 лютага каля амбасады Кубы ў Мінску мужчына пагрукаўся ў акно кантрольна-прапускнога пункта...
|
|