Палітвязень Ціханоўскі: «Сёньняшнія гвалт і беззаконьне прывядуць да ўзьнікненьня новых партызанаў». 21.by

Палітвязень Ціханоўскі: «Сёньняшнія гвалт і беззаконьне прывядуць да ўзьнікненьня новых партызанаў»

01.03.2021 12:34 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Я бачу ў навінах прысуды. Хлусьня і несправядлівасьць спараджаюць азлабленьне і нэгатыў. Незразумела, на што спадзяюцца ўлады, бо ў сярэднім прысуды па 3 гады, пасьля чаго сотні нявінна асуджаных выйдуць на волю. Усе іх гісторыі зноў будуць агучаныя. І калі на фоне гэтых прысудаў ня зьявяцца новыя Аўтуховічы, то частка потым сама стане Аўтуховічамі», — напісаў Сяргей Ціханоўскі журналісту парталу Tut.by.

У лісьце ён нагадвае, што беларусы — нашчадкі партызанаў, таму не выключае, што партызанскі рух у краіне зноў можа адрадзіцца.

«Сёньняшнія гвалт і беззаконьне прывядуць да ўзьнікненьня новых партызанаў. У беларусаў вялікі запыт на справядлівасьць. Бо калі няма судоў, а ёсьць судзілішчы, калі няма аб’ектыўных СМІ, а прапаганда і хлусьня, калі няма свабоды выказваньня думак, а толькі рэпрэсіі і гвалт, то дзяржава разбурыла сама сябе», — падсумаваў зьняволены блогер, адначыўшы, што па-ранейшаму верыць у перамены да лепшага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зьняволены блогер Сяргей Ціханоўскі, які вось ужо дзясяты месяц утрымліваецца ў СІЗА ў Жодзіна, даслаў ліст, у якім пракамэнтаваў суды над журналістамі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by