«Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але…. 21.by

«Злівы»: Бел-чырвона-белы сцяг не прызнаюць экстрэмісцкім, але…

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Праўладны тэлеграм-канал «Жоўтыя злівы», які спецыялізуецца на паліванні брудам праціўнікаў дзейнай улады, змясціў інфармацыю пра будучыню бел-чырвона-белага сцяга, звярнула ўвагу Наша Ніва.

Вядома, ніякага пацверджання гэтаму няма, але ўлічваючы блізкасць канала да сілавых структур, можна меркаваць, што дыму без агня не бывае.

Аўтарам нататкі з’яўляецца калумніст «Советской Белоруссіі» Юрый Цераховіч. Ён адкрыта піша, што хацеў бы прызнання, каб бел-чырвона-белы сцяг быў прызнаны экстрэмісцкай сімволікай.

Але, маўляў, занадта складана будзе юрыдычна гэта зрабіць, улічваючы, што сімвал быў дзяржаўным сцягам.

Таму нібыта будзе абраны іншы варыянт. Мала таго, што бел-чырвона-белы сцяг не забароняць, дык яго яшчэ, хутчэй за ўсё, прызнаюць «культурна-гістарычнай каштоўнасцю».

Тым не менш, вольна ім карыстацца будзе няпроста. Чаму?

Бо сілавікі будуць трактаваць сцяг на вулічных шэсцях і мітынгах як «выкарыстанне гісторыка-культурнай каштоўнасці ў экстрэмісцкіх мэтах». Такую фармулёўку нібыта прапішуць у Крымінальным кодэксе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зза яго выкарыстанне на акцыях будуць заводзіць крымінальныя справы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by