Сьледчы камітэт ініцыяваў экстрадыцыю Ціханоўскай. Яна сёньня сустракаецца з кіраўніцтвам Фінляндыі. 21.by

Сьледчы камітэт ініцыяваў экстрадыцыю Ціханоўскай. Яна сёньня сустракаецца з кіраўніцтвам Фінляндыі

02.03.2021 11:38 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пры гэтым СК ініцыюе працэдуру экстрадыцыю Сьвятланы Ціханоўскай.

«Ціханоўская ў цяперашні час абвешчаная ў вышук. Адпаведныя дакумэнты на яе экстрадыцыю перададзены ў Генэральную пракуратуру», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце СК.

Размова аб давераных асобах Ціханоўскай палітвязьнях Юры Ўласаве, Тацяне Канеўскай, Дзьмітры Івашкове і Аляксандры Шабаліне.

Паводле СК абвінавачаныя з удзелам Ціханоўскай «абмяркоўвалі плян па арганізацыі масавых беспарадкаў у Гомелі, а таксама захопу будынкаў адміністрацыяй і выканкамаў, прызначэньні замест кіраўнікоў і старшынь сваіх асоб. Падтрымаўшы плян, Ціханоўская нібыта пагадзілася выдаць грошы на закупку электрашокераў, газавых балёнчыкаў, рацый, мэгафонаў, мікрафонаў, iншых прадметаў і прылад».

Справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд.

Сьвятлана Ціханоўская пасьля выбараў, вынікі якіх яна не прызнала, пад ціскам сілавікоў і спэцслужбаў была вымушаная зьехаць у Літву. 2–4 сакавіка яна знаходзіцца з візытам у Фінляндыі, дзе сустракаецца з кіраўніцтвам краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што завяршыў расьсьледаванне крымінальнай справы ў дачыненьні да чатырох давераных асоб экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Святланы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by