Апошнія словы бізнэсмэна Троцкага ў судзе: «Не мог уявіць сабе, што такое магчыма і можа быць». 21.by

Апошнія словы бізнэсмэна Троцкага ў судзе: «Не мог уявіць сабе, што такое магчыма і можа быць»

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

11 гадоў калоніі — такое пакаранне просіць пракурор за наезд на ДАІшніка.

Апошнія словы бізнэсмэна Троцкага ў судзе: «Не мог уявіць сабе, што такое магчыма і можа быць»

Фота Радыё Свабода

45-гадовага Аляксандра Троцкага абвінавачваюць у тым, што ён правёз 12 жніўня на капоце сваёй машыне супрацоўніка ДАІ. Той атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні, але нават не звяртаўся да лекараў, піша Вясна.

Па словах бізнэсмэна, яго машыну беспрычынна спынілі людзі ў цёмным і балаклавах. Мужчына, баючыся за сваё жыццё, адмовіўся выйсці з машыны, а супрацоўнік ДАІ «дастаў баявую зброю і накіраваў у яго бок, прыцэліўся прама ў галаву».

Апошнія словы Аляксандра ў судзе транслюе Белсат.

— Заўсёды па жыцці я ішоў наперад і дамагаўся поспеху выключна дзякуючы ўласнай працы. Пастаянна займаўся сваім прафесійным развіццём і стараўся быць добрым прыкладам сваім дзецям. Карыстаючыся выпадкам, хачу папрасіць прабачэння ў маёй сям'і, жонкі, дзяцей, усіх родных і блізкіх мне людзей. Я ведаю, што апынуўшыся ў гэтай сітуацыі, я вас моцна засмуціў і пакінуў у гэтай цяжкай сітуацыі. Шчыра, ад усёй душы прашу мяне прабачыць.

Я заўсёды лічыў, што калі ты сумленна і ад душы робіш сваю справу і імкнешся прыносіць карысць, то гэта і ёсць той мінімум, за які ніколі не будзе сорамна.

Калі я ехаў дадому 12 жніўня па сваім родным горадзе, у самым яго цэнтры, і патрапіўшы ў гэтую сумную сітуацыю, я проста апынуўся негатовы. Я ў прынцыпе не мог уявіць сабе, што такое магчыма і можа быць. І калі цябе спыняюць людзі са зброяй і накіроўваюць яе ў мой бок – я спалохаўся і з'ехаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 гадоў калоніі — такое пакаранне просіць пракурор за наезд на ДАІшніка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by