Справа пэнсіянэрак: 15 сутак паводле пастановы, падрыхтаванай яшчэ да пачатку працэсу. 21.by

Справа пэнсіянэрак: 15 сутак паводле пастановы, падрыхтаванай яшчэ да пачатку працэсу

03.03.2021 20:46 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

2 сакавіка ў судзе Заводзкага раёну Менска пасьпелі разгледзець справы 65-гадовай Алены Васільевай і 60-гадовай Раісы Алецкай. Іх затрымалі 26 лютага за чытаньне беларускіх кніг у электрычцы, нагадваюць праваабаронцы.

Участковы Заводзкага РУУС Алег Ганестаў склаў на Васільеву два пратаколы: па арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Але судзьдзя Кацярына Мурашка вярнула пратакол за непадпарадкаваньне на дапрацоўку, а па арт. 23.34 КаАП пэнсіянэрка атрымала штраф у памеры 1450 рублёў.

Раісе Алецкай ў судзе нават не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы. З ізалятару на Акрэсьціна яе выпусьцілі пад падпіску аб яўцы ў міліцыю, адкуль адправілі ў суд. Перад пачаткам зьявіўся супрацоўнік міліцыі з пастановай на затрыманьне, якую сакратарка павінна была выдаць толькі пасьля суду. Судзьдзя Анастасія Асіпчык пастанавіла арыштаваць Алецкую на 15 сутак.

3 сакавіка ў судзе над Аленай Лебядзінскай судзьдзя Асіпчык выдаліла з абвінавачваньня бел-чырвона-белую вопратку, бо ў пратаколе вопісу рэчаў было пазначанае адзеньне «дазволенага» колеру. Але жанчыну ад максымальнага штрафу ня выратавала і тое, што яна даглядае 90-гадовую маці. Судзьдзя аштрафавала Лебядзінскую на 870 рублёў.

У акцыі ўдзельнічала і 49-гадовая Іна Жаковіч. На судзе быў апытаны сьведка-міліцыянт, па словах якога, ён знаходзіўся ў адным вагоне з удзельніцамі і назіраў як яны «пікетавалі».

Судзьдзя Мурашка вынесла рашэньне: арыштаваць Жаковіч па двух артыкулах на 20 сутак. Сваё 50-годзьдзе 8 сакавіка жанчына адсьвяткуе ў ізалятары.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваюцца суды над пэнсіянэркамі, затрыманымі ў заслаўскай электрычцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by