Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай абмеркаваў у Бруселі захады ціску на рэжым Лукашэнкі. 21.by

Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай абмеркаваў у Бруселі захады ціску на рэжым Лукашэнкі

04.03.2021 22:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на сайт Ціханоўскай Кавалеўскі правёў сустрэчы ў МЗС Бэльгіі, Генэральным дырэктараце па добрасуседзтве і перамовах аб пашырэньні (DG NEAR) і Эўрапейскай службе зьнешніх сувязяў.

«Падчас сустрэчаў абмяркоўваліся захады палітычнага, фінансавага, эканамічнага і санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць рэпрэсіі, вызваліць палітвязьняў і правесьці новыя выбары», — гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя гэтага, гаворка ішла аб дапамозе рэпрэсаваным беларусаў, незалежным мэдыя, грамадзянскай супольнасьці, уключаючы страйкамы і рух рабочых, прыватнаму бізнэсу, якія пацярпелі ад перасьледу рэжыму.

Абмяркоўваўся таксама «усёабдымны плян дапамогі ЭЗ для Беларусі на пэрыяд транзыту і пасьля правядзеньня дэмакратычных выбараў і іншыя захады па арганізацыі макраэканамічнай дапамогі для Беларусі».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік кабінэту Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах Валер Кавалеўскі правёў перамовы з прадстаўнікамі ведамстваў Эўразьвязу ў Брусэлі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by