Крымінальная справа супраць «Вясны», Калесьнікавай – Міжнародную жаночую прэмію, «Хутчэй пекла замерзьне» – адказ Літвы. Падзеі 5 сакавікаИсточник материала: Свабода Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна» У пятніцу 5 сакавіка на пасяджэньне Свабоднага беларускага прафсаюзу прыйшлі сілавікі ў масках 5 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў пра выяўленьне новай групы, у якой нібыта канфіскавалі арсэналы з выбуховымі рэчывамі тратылам і плястыдам Міністры абароны Расеі і Беларусі дамовіліся аб стварэньні трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў 45-гадовага бізнэсоўца Аляксандра Троцкага асудзілі на 10 гадоў зьняволеньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачваньні ў замаху на забойства супрацоўніка МУС Дзевятнаццацігадовага Максіма Тужыка асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы ў зьдзеку над дзяржаўнымі сымбалямі Валянтэра штабу Бабарыкі Антона Бяленскага прызналі вінаватым ува «удзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак», прысудзіўшы яму 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу «Дзірка» ў бюджэце вырасла да 5,6 мільярда рублёў. Наколькі гэта шмат і чым пагражае Генпракуратура Беларусі накіравала ў Літву просьбу аб экстрадыцыі Ціханоўскай, Літва не зьбіраецца яе выдаваць У Берасьці рыхтуюцца запусьціць акумулятарны завод. Абяцанага Лукашэнкам рэфэрэндуму ў плянах няма Часопіс «Наша гісторыя», які мае найбольшы наклад сярод беларускамоўных, больш ня будзе прадавацца ў газэтных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» таксама Тэлеграм-канал страйкавага камітэту горадзенскага «Азоту» паведаміў пра аб’яднаньне са страйкамамі наваполацкага «Нафтану» і жлобінскага Беларускага мэталюргічнага заводу Марыя Калесьнікава стала ляўрэаткай Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу, якую ўручае дзярждэпартамэнт ЗША
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СК распачаў крымінальную справу супраць праваабарончага цэнтру «Вясна», налёт сілавікоў на ўстаноўчую канфэрэнцыю студэнцкага прафсаюзу. Найважнейшае за 5...
|
|