Праваабаронцы паведамілі ў ААН пра жанчыну, якую караюць шостым арыштам запар, агулам на 90 сутак. 21.by

Праваабаронцы паведамілі ў ААН пра жанчыну, якую караюць шостым арыштам запар, агулам на 90 сутак

06.03.2021 21:10 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Яна ўжо была асуджаная на 15 дзён арышту шэсьць разоў.

«З 8 лютага і да сёньняшняга дня Анастасія Перавошчыкава знаходзіцца ў зьняволеньні за рэалізацыю сваіх правоў на мірны сход і выказваньне меркаваньня», — адзначаецца ў паведамленьні праваабаронцаў.

«Мне міліцыянт з Навабеліцкага РАУС, заявіў, што „больш няма на каго вешаць, апроч яе, бо ў некаторых дзеці, а іншыя зьехалі за мяжу“. Так ён патлумачыў тое, што Насьцю чарговы раз пакаралі арыштам», — расказвала ў лютым Алена, маці Настасьсі.

Анастасію судзяць, паводле маці, за нейкія здымкі зь бел-чырвона-белым сьцягам і праз паказаньні чалавека, які сьцьвярджае, што дзяўчына ўдзельнічала ў «партызанінгу».

«Міліцыянт заявіў, што ў іх ёсьць нібыта дзесяць эпізодаў на дачку, і за кожны яны будуць даваць па 15 сутак», — расказала яе маці.

«У мяне дома і ў дзеда Насьці, вэтэрана, праводзілі ператрусы. 6 лютага дачка выйшла зь першых 15 сутак, а 8 лютага яе зноў забралі, і з таго часу толькі дадаюць чарговыя суткі! Яе дапытвалі ў міліцыі: „Каго ты ведаеш, дай паказаньні на іншых, здай раённы сьцяг“. Але калі яна ня ведае, дзе сьцяг; калі яна ня ведае, хто тыя людзі, якія стаялі са сьцягамі? Яна ня можа здаць людзей міліцыянту, бо ня ведае іх, а ён злуецца! І дае чарговыя „суткі“», — зазначыла маці.

На сайце «Вясны» таксама цытуюць словы маці, што перасьлед мог пачацца праз тое, што Настасься распрацавала макет сьцяга Навабеліцкага раёну Гомля.

Кожны раз яна сутыкаецца зь цяжкасьцямі пры перадачах дачкі.

«То яблыкаў не бяруць, то пернікаў, то кніг. Паперу для яе не ўзялі, лісты не даходзяць... Адзін да мяне дайшоў ад Насьці, яна піша на чвэрці аркуша, што ў яе няма паперы...», — дадала Алена.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабаронцы «Вясны» праінфармавалі спэцыяльных дакладчыкаў ААН пра шматразовыя арышты за ўдзел у мірных акцыях пратэсту жыхаркі Гомля Анастасіі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by