Прамысловую вытворчасьць вакцыны «Спутник V» плянуюць пачаць у Беларусі ў канцы сакавіка. 21.by

Прамысловую вытворчасьць вакцыны «Спутник V» плянуюць пачаць у Беларусі ў канцы сакавіка

07.03.2021 22:04 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Пра гэта паведаміла агенцтва БЕЛТА.

«26 лютага выпушчана першая партыя — 15 тысячаў ампул, якія цяпер у інстытуце імя Гамалеі ў Расеі праходзяць экспэртызу на ўстойлівасьць, эфэктыўнасьць і г.д. І з 30 −31 сакавіка мы ўжо пачнём вырабляць вакцыну. Паводле пляну — 500 тысячаў дозаў штомесяц. Гэта даволі вялікія аб’ёмы», - цытуе БЕЛТА выступ намесьніка міністра здароўя Дзьмітрыя Чараднічэнкі ў перадачы «Контуры» на АНТ.

Паводле яго, «у першую чаргу, гаворка ідзе пра вакцынацыю насельніцтва краіны. Калі зьявіцца магчымасьць для экспарту вакцыны, будзем пастаўляць яе за мяжу. У прыватнасьці, гэта прадугледжана дамовай», — адзначыў намесьнік міністра здароўя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«З 30 −31 сакавіка мы ўжо пачнём вырабляць вакцыну. Паводле пляну — 500 тысячаў дозаў штомесяц. Гэта даволі вялікія аб’ёмы », - прыводзіць БЕЛТА словы намесьніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by