Беларусь запусціць вытворчасць вакцыны «Спутник V», але ў асноўным на экспарт. 21.by

Беларусь запусціць вытворчасць вакцыны «Спутник V», але ў асноўным на экспарт

07.03.2021 22:16 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

30-31 сакавіка Беларусь запусціць прамысловую вытворчасць расейскай вакцыны «Спутник V». Пробная партыя ўжо праходзіць экспертызу ў Расеі. Пазней Беларусь будзе выпускаць каля 500 тысячаў доз вакцыны, але з прыцэлам на экспарт, распавёў у эфіры АНТ намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чэрэднічэнка.

Намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чэрэднічэнка распавёў, што з 30-31 сакавіка Беларусь распачне вытворчасць расейскай вакцыны ад каронавіруса «Спутник V».

«26 лютага выпушчана першая партыя, так званая валідацыйнная партыя – 15 тысячаў ампул, якія зараз праходзяць у расейскім цэнтры «Гамалеи» экспертызу на ўстойлівасць, эфектыўнасць і гэтак далей. І з 30-31 сакавіка мы пачнём ужо вырабляць вакцыну», – сказаў Дзмітрый Чэрэднічэнка.

Паводле словаў намесніка міністра, плануецца, што Беларусь будзе вырабляць каля 500 тысячаў доз вакцыны штомесяц і мае намер экспартаваць лекі.

«Калі з’явіцца магчымасць, а яна прадугледжана дамовай, тады можна і экспартаваць», – сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя.

Вытворчасць вакцыны «Спутник V» ладзіцца на базе кампаніі «Белмедпрэпараты». Тэхналогіі Беларусі перадала расейская кампанія «Генериум».

Беларусь пачынае вытворчасць расейскай вакцыны ад каронавіруса «Спутник V»

 

СК belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by