Ціханоўская: Кожная з нас хоча, каб яе паважалі і бераглі – і родныя людзі, і дзяржаўныя законы.. 21.by

Ціханоўская: Кожная з нас хоча, каб яе паважалі і бераглі – і родныя людзі, і дзяржаўныя законы.

08.03.2021 12:24 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Святлана Ціханоўская. Фота: тэлеграм-канал @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская павіншаваў беларусак з Міжнародным жаночым днём

«Добры дзень, дарагія беларускі!

Я ведаю, што мы можам быць вельмі рознымі. Бо беларуская жанчына – гэта і ўсмешка Марыі Калеснікавай. І бясстрашнасць Ніны Багінскай. Гэта бясцэнны вопыт Ліліі Власавай, якую называюць маці беларускай медыяцыі. І гэта стойкасць Наталлі Хершэ, якая абвясціла галадоўку. Беларуская жанчына – гэта матчын клопат Дашы Лосік, якая гадуе дачку, пакуль муж у турме. І гэта прафесійны гонар журналістак Каці Андрэевай, Дашы Чульцовай і Кацярыны Барысевіч. Гэта добрае сэрца Олі Хіжынковай і тэмперамент Аланы Гебремарыам.

Але ёсць тое, што аб’ядноўвае ўсіх нас – і тых, хто ўжо паўгода адкрыта выказвае свой пратэст, і тых, хто не адолеў страх, але так жа чакае пераменаў. Гэта любоў і сіла беларусак. Кожная з нас з вамі любіць сваіх дзяцей і хоча для іх бяспекі. Кожная хоча мець магчымасць выбіраць сваю дарогу – будаваць карʼеру або сямʼю, жыць у вялікім горадзе ці маленькім гарадку, быць палітыкам або хатняй гаспадыняй – і ганарыцца сваім выбарам. Кожная з нас хоча, каб яе паважалі і бераглі – і родныя людзі, і дзяржаўныя законы.

Жанчыны заўсёды рабілі для Беларусі вельмі шмат, але за апошні год беларуску здзейснілі немагчымае. І сёння, 8 сакавіка, у дзень жаночай салідарнасці я хачу павіншаваць вас, дарагія мае беларускі. 2020-ы паказаў, што нашай любові і сілы хопіць на ўвесь свет. Я ўпэўнена, што адзначаючы гэтае свята, сёння ўвесь свет захапляецца менавіта беларускімі жанчынамі. І я горда і шчаслівая быць адной з вас ».

 

МГМ, belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святлана Ціханоўская павіншаваў беларусак з Міжнародным жаночым днём
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by