У Жодзінe прайшоў «Прыгожы забег», нягледзячы на петыцыю супраць яго правядзенняИсточник материала: Белсат ![]() 8 сакавіка ў Жодзіна прайшоў «Прыгожы забег», у якім удзельнічалі толькі жанчыны. Раней забег пад назвай Beauty Run адбываўся ў Менску, але ў 2021 яго адмянілі ў сталіцы праз каронавірус і правялі падобнае мерапрыемства ў Жодзіна пад назвай «Прыгожы забег». Ініцыятыва забегу за тры кіламетры ад турмы, дзе за апошнія паўгода пабывалі тысячы чалавек за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, выклікала абурэнне ў некаторых беларусаў. Яны стварылі «На 6 лютага 2021 г., па дадзеных пазбаўленага ліцэнзіі праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі прызнаныя палітычнымі зняволенымі 227 чалавек, яны застаюцца ў зняволенні, у тым ліку і ў горадзе Жодзіна. ![]() ![]() ![]() ![]() З-за свайго меркавання, слоў і падпісання ліста супраць гвалту і за новыя выбары пацярпелі дзясяткі спартсменаў, у ліку якіх Вольга Мазуронак, Святлана Кудзеліч, Марына Арзамасава, Аляксандра Герасіменя, Алена Леўчанка і іншыя», – гаворыцца ў петыцыі. Ліст падпісалі 336 чалавек, і ён быў адпраўлены ў Міністэрства спорту і турызму, Жодзінскі гарвыканкам, Федэрацыю лёгкай атлетыкі. З Федэрацыі адказалі, што ў 2017 і 2018 гадах Beauty Run сапраўды праходзіў пад лозунгам «Жанчыны супраць гвалту» (гендарнага гвалту з акцэнтам на гвалце ў сям’і. – прым. рэд.), але ж «Прыгожы забег» – гэта іншае самастойнае мерапрыемства. ![]() ![]() ![]() ![]() «Прыгожы забег» правялі пад слоганам «За здаровую нацыю». Удзельніц было некалькі сотняў, і яны беглі на дыстанцыях у 2 км і 5 км. Гонка пачалася, калі пачуўся стрэл з пісталета. ![]() ![]() Акрамя асноўных намінацыяў, былі і іншыя: на лепшы касцюм, на лепшы плакат, узроставыя (да 30, 30-40, 40+) і іншыя. Усім удзельніцам падарылі медалі і кветкі, а пераможцы атрымалі грашовыя сертыфікаты: ад 50 да 300 рублёў. Усе жадаючыя маглі пачаставацца гарбатай і рыбным супам, а таксама пасядзець у міліцэйскай машыне. ![]() ТК, belsat.eu Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забег каля сумна вядомай турмы выклікаў абурэнне ў некаторых беларусаў.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |