У Менску затрымалі дзяўчат у бел-чырвона-белай вопратцы з парасонамі. 21.by

У Менску затрымалі дзяўчат у бел-чырвона-белай вопратцы з парасонамі

07.04.2021 22:40 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Паводле телеграм-каналу менскай міліцыі, на праспэкце Пераможцаў у Менску затрыманыя дзяўчыны, якія шпацыравалі ў бел-чырвона-белай вопратцы шпацыравалі і з парасонамі такіх жа колераў, піша TUT. by

«У сетцы Інтэрнэт зьявілася інфармацыя аб флэшмобе, арганізаваным на праспэкце Пераможцаў, з выкарыстаньнем незарэгістраванай сымболікі, а таксама іншай атрыбутыкі. Супрацоўнікамі міліцыі былі ўстаноўленыя і затрыманыя актыўныя ўдзельнікі так званага жаночага маршу. Характэрна, што частка затрыманых грамадзян зьяўляюцца членамі шматдзетнай сям’і і пражываюць у пабудаваны з дапамогай дзяржаўнай падтрымкі прыватным доме ў Менскім раёне. У ходзе санкцыянаванага агляду названага домаўладаньня выяўленая атрыбутыка, якая асацыюецца з пратэстнай», — сказана ў міліцэйскім паведамленьні.

Колькі чалавек затрымана, не ўдакладняецца.

Фатаграфіі дзяўчат, якія ў бел-чырвона-белай вопратцы і з парасонамі такой жа расфарбоўкі шпацыравалі па праспэкце Пераможцаў у Менску, зьявіліся 6 красавіка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле телеграм-каналу менскай міліцыі, на праспэкце Пераможцаў у Менску затрыманыя дзяўчыны, якія шпацыравалі ў бел-чырвона-белай вопратцы шпацыравалі і з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by