Ужо сёньня: 65 гадоў Тэатру юнага гледачаИсточник материала: Свабода Падзеі 8 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі. Дзень у гісторыі1525 — па дамове, падпісанай у Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў сэкулярызаваны і ператвараўся ў Прускае герцагства, якое прызнала васальную залежнасьць ад Рэчы Паспалітай. 1783 — Кацярына II выдала маніфэст аб далучэньні Крыму да Расеі. 1904 — Вялікая Брытанія і Францыя падпісалі пагадненьне аб Эгіпце, Марока і іншых каляніяльных уладаньнях, якое атрымала неафіцыйную назву «Сардэчная згода» (Антанта). 1924 — стварылі Беларускую вайсковую акругу (існавала да 1992 г.). 1956 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар юнага гледача. 1986 — кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў у часе свайго візыту ў Тальяці ўпершыню ўжыў слова «перабудова». 2010 — ЗША і Расея падпісалі ў Празе дамову аб скарачэньні наземных ядзерных узбраеньняў. У гэты дзень нарадзіліся563 да н.э. — Сідгартха Гаўтама, пасьля пераўвасабленьня — Буда 1938 — Кофі Анан, генэральны сакратар ААН (1997–2006), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 2001 году. У гэты дзень памерлі1835 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзеяч. 1909 — Гэлена Маджэеўская, польская акторка 1922 — Эрык фон Фалькенгайн, нямецкі генэрал, вайсковы міністар Нямеччыны, начальнік генэральнага штабу Нямеччыны падчас Першай сусьветнай вайны. 1936 — Канстанцін Пілінкевіч, беларускі праваслаўны сьвятар, протаярэй 1959 — Леан Уладзіслаў Радзівіл, вайсковец, мэцэнат, апошні ардынат нясьвіскі. 1973 — Пабла Пікаса, гішпанскі мастак і скульптар. 1984 — Пётар Капіца, савецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1978 году. 2013 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі ў 1979–1990 гадах.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі 8 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі. Дзень у гісторыі 1525 — па дамове, падпісанай у Кракаве, Тэўтонскі ордэн быў сэкулярызаваны і ператвараўся ў...
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |