Украіна і Польшча тэрмінова абмеркавалі пагрозы бясьпецы ў рэгіёне з поўначы і ўсходуИсточник материала: Свабода «Абмяркоўвалі пагрозы бясьпецы ў Эўропе ў сувязі з эскаляцыяй напружанасьці ўздоўж паўночнай і ўсходняй мяжы Ўкраіны і ў акупаваным Крыме, а таксама будаўніцтва трубаправоду «Паўночны паток-2», — Міністар замежных спраў Украіны на сваёй Польскі міністар запэўніў, што Ўкраіна — не самотная ў абароне свайго сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і непарушнасьці межаў. Пазьней прэсавая служба Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што Дзьмітро Кулеба і Зьбігнеў Раў дамовіліся кансалідаваць дзеяньні па міжнароднай падтрымцы Ўкраіны ў супрацьдзеяньні расейскай агрэсіі, а таксама паглыбіць вайскова-палітычную супрацу. Асобна на сустрэчы абмеркавалі будучае старшынства Польшчы ў АБСЭ. Пакуль што бакі не паведамляюць, ці абмяркоўвалася беларускае пытаньне і ў якім кантэксьце. Сёлета ў студзені ў дыстанцыйным рэжыме адбылася сустрэча міністраў замежных спраў Украіны, Польшчы і Літвы пры ўдзеле Сьвятланы Ціханоўскай. Пасьля гэтай сустрэчы Дзьмітро Кулеба заявіў, што Люблінскі трохкутнік, заснаваны летась Украінай, Польшчай і Літвой, адкрыты да супрацы зь Беларусьсю. Аляксандар Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў Польшчу, Літву і Ўкраіну ў дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністры замежных спраў Украіны і Польшчы Дзьмітро Кулеба і Зьбігнеў Раў правялі сёньня ў Кіеве тэрміновую сустрэчу.
|
Свежие газеты
Архив (Разное) |