Названыя 5 новых палітвязьняў, пакараных за абразу прадстаўнікоў улады. Цяпер такіх у Беларусі 342. 21.by

Названыя 5 новых палітвязьняў, пакараных за абразу прадстаўнікоў улады. Цяпер такіх у Беларусі 342

08.04.2021 17:48 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Гэтым разам у пераліку 5 новых прозьвішчаў, агулам колькасьць палітзьняволеных дасягнула 342, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтар.

  • Станіслаў Паўлінковіч — асуджаны судом Магілёўскага раёну на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 391 КК (абраза судзьдзі)
  • Валеры Лаза — асуджаны судом Сьветлагорскага раёну на 2,5 гады абмежаванья волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Юры Карніловіч — асуджаны судом Заводзкага раёну Менска на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Павал Берасьнёў — асуджаны судом Маладэчанскага раёну на 1,5 году абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
  • Віталь Зарадзей — абвінавачаны паводле арт. 391 КК (абраза судзьдзі), узяты пад варту ў СІЗА Берасьця.

Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі згаданых асобаў палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна іх вызваліць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі чарговых асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзыдэнта, прадстаўнікоў улады і зьнявагу...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by