Фота Герасімені знікла з дошкі гонару БДЭЎ. 21.by

Фота Герасімені знікла з дошкі гонару БДЭЎ

11.04.2021 12:00 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Калаж з фота: David Gray / Reuters / Forum

У плыўчыхі Аляксандры Герасімені ёсць дыплом Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту па спецыяльнасці «Менеджар бізнес-адміністравання», і яе здымак красаваўся на дошцы гонару вну, паведамляе «Трыбуна».

Пасля заканчэння ДБЭУ спадарыня скончыла праграму Pre-Masters (міжнароднае бізнес-адміністраванне) на дзвюх мовах у брытанскім Magna Carta College Oxford.

Пасля 9 жніўня Аляксандра Герасіменя пачала актыўна адстойваць правы беларусаў і ўзначаліла Фонд спартыўнай салідарнасці і дапамагала сусветнай супольнасці даведацца пра рэпрэсіі ў беларускім спорце, што прывяло да адмены менскай часткі ЧС-2021 па хакеі і санкцый супраць НАК Беларусі.

Дошка гонару БДЭЎ. Фота: Трыбуна
Дошка гонару БДЭЎ. Фота: Трыбуна

З апошняга часу ў БДЭУ перасталі ганарыцца спартовымі поспехамі сваёй выпускніцы. Месца Герасімені на стэндзе заняў здымак канаісты Аляксандра Багдановіча, але яго «Андрэй Багдановіч» – хтосьці пераблытаў братоў-алімпійцаў. Акрамя таго спартоўцу не напісалі аніякіх дасягненняў.

МГМ, belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У плыўчыхі Аляксандры Герасімені ёсць дыплом Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту па спецыяльнасці «Менеджар бізнес-адміністравання», і яе здымак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by