Санстанцыя зачыніла на два гады палі адной з найлепшых беларускіх футбольных школаў. 21.by

Санстанцыя зачыніла на два гады палі адной з найлепшых беларускіх футбольных школаў

11.04.2021 12:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Санстанцыя вынесла пастанову аб парушэньнях на полі дзіцяча-юнацкай спартовай школы № 2 у Барысаве. Яна зачыніла палі да 2023 году. Прычым гэта была адзіная пляцоўка ў горадзе, прыдатная для трэнаваньняў, піша тэлеграм-канал «Родны футбол».

У ДзЮСШ-2 займалася каля 250 дзяцей, ня кажучы аб прыватных школах, адзначыў «Прессбол».

Афіцыйная прычына — поле не адпавядае санітарным нормам. Праверка на стадыён прыйшла нібыта пасьля скаргі аднаго з жыхароў Барысава. Сама футбольная школа ня ў стане выправіць парушэньні без дзяржаўнага бюджэту, а грошы на гэта не вылучалі.

Барысаўская ДзЮСШ-2 — пераможца і прызэр шэрагу дзіцячых і юнацкіх футбольных спаборніцтваў. У шэрагу яе выхаванцаў, напрыклад, шматразовы чэмпіён Беларусі паўабаронца Ігар Стасевіч, які выступае таксама і за нацыянальную зборную краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Улады зачынілі адзіную прыдатную пляцоўку для трэнаваньняў юных футбалістаў у Барысаве праз парушэньне санітарных нормаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by