Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ, 60-годзьдзе палёту Гагарына. 21.by

Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ, 60-годзьдзе палёту Гагарына

12.04.2021 06:00 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Дзень у гісторыі

1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».

Ужо сёньня: гадавіна зьбіцьця дэпутатаў БНФ, 60-годзьдзе палёту Гагарына
Касманаўт Юры Гагарын і галоўны канструктар Сяргей Каралёў, 1961

1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1541Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.

1890Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.


1948Наталя Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Ужо ў самім прыходзе Наталі на сьвет бачыцца тое, што мэтафізычна паўплывала на лёс.

Яна нарадзілася ў украінскай Жоўкве зь яе замкам-рэзыдэнцыяй Яна Сабескага, пераможцы туркаў пад Венай. Адзначылася Жоўква і ў гісторыі айчыннай літаратуры. Там эмігрантка з Расейскай імпэрыі ў аўстра-вугорскую Галіцыю Алаіза Пашкевіч (Цётка) выдала на пачатку ХХ стагодзьдзя свае «Скрыпку беларускую» і «Хрэст на свабоду».

Жыцьцёвы шлях Наталі, таемна ахрышчанай сьвятаром ужо скасаванай тады Ўкраінскай вуніяцкай царквы, будзе зьвязаны і з гісторыяй, і зь беларускай літаратурай.

Калі бацькі-беларусы вярнуліся ў 1955-м на радзіму, сямігадовай Наталі было няўцям, чаму ў Жоўкве ўсе гаварылі па-ўкраінску, а ў сталіцы Беларусі ніхто па-беларуску не размаўляе. Сумнае дзіцячае адкрыцьцё
таксама адгукнецца ў лёсе — невынішчальным імкненьнем бараніць роднае, спрадвечнае.

Працуючы ў Беларускім навукова-дасьледчым інстытуце гематалёгіі, Наталя выславілася як экспэрымэнтатарка і стала ўладальніцай некалькіх патэнтаў на вынаходніцтвы.

Аднак заняткі навукай ужо саступалі месца іншым зацікаўленьням.

У 1972-м будучы муж Зьміцер Санько прывёз Наталю ў родную вёску Азярычына знаёміць з сваякамі. Бацька, вясковы інтэлігент-патрыёт зь сям’і «раскулачаных», нечакана запытаўся: «А калі майго сына пагоняць у Сібір, гатовая пайсьці зь ім?» «Так», — адказала Наталя. Яна ўсьведамляла, з кім зьвязвае лёс.

Разам зь Зьмітром, цяпер вядомым кнігавыдаўцом і сапраўдным беларускім асьветнікам, Наталя ўвайшла ў нонканфармісцкую суполку «На паддашку», паседжаньні якой адбываліся ў майстэрні мастака Яўгена Куліка. Дзякуючы Наталінай гасьціннасьці філіялам суполкі хутка зрабілася кватэра маладой сям’і на вуліцы Арлоўскай.

Наталя разам з паддашкаўцамі ладзіла, па сутнасьці, неафіцыйныя мастацкія выставы, у тым ліку самую розгаласную — да 500-годзьдя Міколы Гусоўскага. У першым беларускім выданьні ягонай паэмы «Песьня пра зубра» правобразам ліцьвінкі ў народным строі зь дзіцем на руках на адной з ілюстрацый Куліка стала якраз Наталя.

Яна прычынілася да першага, нелегальнага выданьня славутай працы Міколы Ермаловіча «Па сьлядах аднаго міту». Адна зь першых у беларускай кнігавыдавецкай справе асвоіла пэрсанальны кампутар і стварыла макеты цэлай сэрыі кніг, сярод якіх «150 пытаньняў і адказаў з гісторыі Беларусі», мае «Адкуль наш род» і «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). Некалькі гадоў ахвярна рыхтавала для факсымільнага выданьня гадавыя камплекты «Нашай Нівы». Часам стан нумароў быў такі, што даводзілася працаваць з кожнай літарай.

Ужо на Божай пасьцелі яна пісала артыкул пра слоўнікі архімандрыта Льва Гарошкі.

Наталі няма, але па-ранейшаму гучыць прыцішанасьветлая музыка яе жыцьця.

Уладзімер Арлоў, Імёны Свабоды, 4-е выданьне, 2020

У памяці

1969 — памёр Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1938 — памёр Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

1945 — памёр Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзеі 12 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by