COVID: прэм’ер-міністарку Нарвэгіі аштрафавалі за парушэньне карантыну, вакцыну Johnson & Johnson правяраюць пасьля выпадкаў трамбозу. 21.by

COVID: прэм’ер-міністарку Нарвэгіі аштрафавалі за парушэньне карантыну, вакцыну Johnson & Johnson правяраюць пасьля выпадкаў трамбозу

12.04.2021 07:24 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Станам на раніцу 11 красавіка 2021 колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце перавысіла 136 мільёнаў чалавек. Ахвярамі сталі 2,94 млн чалавек, 109 млн ачунялі, цяпер хварэюць 24 мільёны.

У Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак, захварэлі 336 038 чалавек, памерлі — 2354, 326 487 паправіліся і выпісаліся. Ужо шосты дзень запар Мінздароўя паведамляе пра 10 сьмяротных выпадкаў за суткі. Да таго частай лічбай было 9 сьмерцяў, як у лютым, так і ў сакавіку.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку за заніжэньне лічбаў ад незалежных мэдыкаў; на думку экспэртаў, лічбы могуць быць заніжаныя ў 7 разоў.

Адным сказам:

  • У Нарвэгіі паліцыя аштрафавала прэм’ер-міністарку краіны Эрну Сульбэрг за парушэньне карантынных абмежаваньняў падчас сьвяткаваньня яе 60-годзьдзя.
  • Міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч заявіў, што 15–16 красавіка ў Беларусі плянуюць выпусьціць прамысловы варыянт расейскай вакцыны, разьліў якой пачаўся ў канцы сакавіка.
  • Паводле інфармацыі Reuters, Бэрлін гатовы пачаць двухбаковыя перамовы з Расеяй аб пастаўках вакцыны Sputnik V.
  • Партыі расейскай вакцыны Sputnik V, пастаўленыя ў Славаччыну, не ідэнтычныя прэпаратам, выкарыстаным у клінічных выпрабаваньнях у Расеі, а таксама тым, якія Расея прадставіла для выпрабаваньняў рэгулятару ЭЗ.
  • У сувязі з другой хваляй пандэміі каранавірусу ў Аргентыне ўлады зноў ўвялі жорсткія абмежаваньні на выхад з дому.
  • Вядомая грамадзкая і культурная дзяячка Віцебшчыны Ада Райчонак у 84 гады адужала каранавірус


Эўрапейскі рэгулятар правярае вакцыну Johnson & Johnson пасьля выпадкаў трамбозу

У чатырох прышчэпленых гэтай вакцынай ў ЗША утварыліся тромбы, адзін чалавек памёр.

Эўрапейскае агенцтва лекавых прэпаратаў (EMA) паведаміла, што пачало праверку ў сувязі з утварэньнем тромбаў у чатырох чалавек у ЗША, якія атрымалі прышчэпку вакцыны Johnson & Johnson ад COVID-19, піша Голас Амэрыкі.

Johnson & Johnson заявіла, што яна ведае пра рэдкія выпадкі ўтварэньня тромбаў у прышчэпленых яе вакцынай і супрацоўнічае з рэгулятарамі. У заяве кампаніі гаворыцца: «У цяперашні момант няма відавочнай сувязі паміж гэтымі рэдкімі падзеямі і вакцынай».

Амэрыканскае ўпраўленьне нагляду за якасьцю харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў (FDA) заявіла, што ведае пра пацыентаў, у якіх утварыліся сур’ёзныя тромбы пасьля атрыманьня вакцыны Johnson & Johnson, але адзначыла, што прычыны ў гэтага могуць быць розныя.

У ЗША гэтую вакцыну атрымалі каля 5 млн чалавек. Вакцына была ўхвалена для прымяненьня ў Эўразьвязе, але вакцынацыя ёй яшчэ не пачалася.
Некалькі дзён назад EMA пацьвердзіла сувязь вакцыны AstraZeneca з утварэньнем тромбаў, але заявіла, што гэтыя выпадкі настолькі рэдкія, што вакцынацыю гэтым прэпаратам можна працягваць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станам на раніцу 11 красавіка 2021 колькасьць інфікаваных COVID-19 у сьвеце перавысіла 136 мільёнаў чалавек. Ахвярамі сталі 2,94 млн чалавек, 109 млн ачунялі, цяпер хварэюць 24...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by