Чарга цяжкавікоў на выезд з Беларусі скарацілася, але нязначна. 21.by

Чарга цяжкавікоў на выезд з Беларусі скарацілася, але нязначна

12.04.2021 08:36 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Мяжа з Літвой. Фота: grodnonews.by

Станам на раніцу 12 красавіка на выезд з Беларусі ў краіны Еўрапейскага звязу стаіць больш як 1600 цяжкавікоў. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Станам на 08:00, найбольш фураў у чэргах на беларуска-літоўскай мяжы: больш як 480 – у «Каменным Логу», па больш як 270 – у «Беняконях» і «Катлоўцы» і больш як 180 – у «Прывалцы».

На мяжы з Латвіяй зафіксавана больш як 130 цяжкавікоў у Грыгароўшчыне і больш як 30 у «Урбанах».

На беларуска-польскай мяжы больш як 150 фураў чакаюць выезду ў пункце пропуску «Брузгі» і больш як 40 – у «Бераставіцы». Яшчэ больш 50 стаяць у «Новай Гуце», што на мяжы з Украінай.

Агулам у чэргах на выезд з Беларусі боль за 1600 цяжкавікоў. Напярэдадні іх было амаль 2000.

Амаль дзве тысячы фур сабраліся на выезде з Беларусі

МГ belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by