Японія пачне скідваньне вады з АЭС «Фукусіма» ў акіян. 21.by

Японія пачне скідваньне вады з АЭС «Фукусіма» ў акіян

13.04.2021 10:12 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У аўторак на пасяджэньні ўраду Японіі было прынятае рашэньне аб скідваньні ў акіян вады, якая выкарыстоўвалася для ахалоджваньня рэактараў на атамнай электрастанцыі «Фукусіма», разбуранай у 2011 годзе ў выніку землятрусу і цунамі.

1,25 мільёна тон радыеактыўнай вады знаходзяцца цяпер у адмысловых адстойніках, разьмешчаных на тэрыторыі электрастанцыі. Яны пастаянна папаўняюцца, паколькі працягваецца ўцечка вады з-пад гермэтычнай абалонкі ядзернага рэактара. Чакаецца, што гэтыя сховішчы будуць перапоўненыя да канца наступнага году.

Паводле слоў прэм’ер-міністра Японіі Есіхідэ Cyгі, зьліў вады ў Ціхі акіян зьяўляецца «найбольш рэалістычным варыянтам». Канчатковая кансэрвацыя электрастанцыі немагчымая без вырашэньня праблемы радыеактыўнай вады.

Пытаньне зьліву вады ў Ціхі акіян абмяркоўвалася японскім урадам некалькі гадоў на фоне грамадзкіх пратэстаў і занепакаеньня адносна наступстваў такога кроку для навакольнага асяродзьдзя.

Згодна з плянам, перад скідам ў акіян радыеактыўная вада будзе падвергнутая ачыстцы, пасьля якой у вадзе застанецца ў прыкметных аб’ёмах толькі адзін радыеактыўны кампанэнт — трыцій, які, як лічыцца, у невялікай колькасьці не ўяўляе небясьпекі для чалавека і навакольнага асяродзьдзя.

  • Скідваньне вады павінна пачацца праз два гады пасьля ўзьвядзеньня збудаваньняў для яе ачысткі.
  • Увесь гэты працэс зойме каля трыццаці гадоў і будзе праходзіць пад кантролем Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак на пасяджэньні ўраду Японіі было прынятае рашэньне аб скідваньні ў акіян вады, якая выкарыстоўвалася для ахалоджваньня рэактараў на атамнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by