Данчык: цеплыня Барткевіча застанецца са мной назаўсёды. 21.by

Данчык: цеплыня Барткевіча застанецца са мной назаўсёды

13.04.2021 13:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

— Лёня Барткевіч адыграў вялікую ролю ў маім жыцьці, асабліва ў мае маладыя гады. З таго моманту, як мы пазнаёміліся падчас гастролей «Песьняроў» у Нью Ёрку ў канцы 1970-х гадоў, я заўсёды адчуваў ягоную блізкасьць.

Задоўга да таго, як мы пазнаёміліся, я ўжо быў вялікім аматарам і прыхільнікам ягонага таленту. І тым большым было маё зьдзіўленьне і захапленьне, што чалавек з такім выдатным голасам захоплена паставіўся і да майго голасу. Для мяне гэта было быў авансам і магутным штуршком для творчага росту.

У гісторыі сучаснай беларускай музыкі Лёня меў унікальны падвойны дар — ён быў прыгожым чалавекам і меў такі цудоўны голас. Я ўпэўнены, што для папулярнасьці «Песьняроў» менавіта два гэтыя фактары былі важныя і адыгралі немалую ролю.

Ён вельмі шмат зрабіў для таго, каб я ў 1989 годзе ўпершыню прыехаў у Беларусь. Ён даслаў запросіны, што ў той час зраіць было няпроста, і арганізаваў наш побыт у Беларусі. Зь вялікім энтузіязмам ён дапамагаў араганізоўваць нашы сумесныя канцэрты і штурхаў мяне на сцэну нават тады, калі мне ня вельмі гэтага хацелася. Ніколі не забуду дні, прыведзеныя ў іх з Волгай Корбут кватэры на вуліцы Камсамольскай у Менску.

Пра ўклад Лявона Барткевіча у сучасную беларускую музыку скажуць музычныя крытыкі і гісторыкі беларускай музыкі.

Для мяне ж у пэўны пэрыяд майго жыцьця ён быў вельмі блізкім чалавекам. Гэтая ягоная цеплыня застанецца са мной назаўсёды.

  • У 1996 годзе Лявон Барткевіч і Данчык выпусьцілі сумесны альбом «Мы адной табе належым», які складаўся з 12 песьняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускі эміграцыйны сьпявак Данчык (Багдан Андрусышын) у сувязі са сьмерцю Леаніда Барткевіча выказаў спачуваньне ягоным родным і блізкім, а таксама прыгадаў іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by