Байдэн пагутарыў па тэлефоне з Пуціным і прапанаваў сустрэцца. 21.by

Байдэн пагутарыў па тэлефоне з Пуціным і прапанаваў сустрэцца

13.04.2021 19:52 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Прэзыдэнт ЗША выказаў заклапочанасьць з нагоды нарошчваньня расейскіх сілаў у Крыме і на мяжы з Украінай.

Байдэн таксама даў зразумець, што Злучаныя Штаты будуць дзейнічаць «цьвёрда», абараняючы свае нацыянальныя інтарэсы ў адказ на дзеяньні Расеі, такія, як кібэратакі і ўмяшальніцтва ў выбары. Ён таксама прапанаваў Пуціну правесьці асабістую сустрэчу ў бліжэйшыя месяцы ў трэцяй краіне – для абмеркаваньня ўсяго комплексу пытаньняў, якія стаяць перад ЗША і Расеяй.

Саміт быў прапанаваны «для абмеркаваньня поўнага спэктру пытаньняў, зь якімі сутыкаюцца ЗША і Расея».

Паведамленьне аб тэлефоннай размове Ўладзіміра Пуціна з Джо Байдэнам апублікаванае і на сайце Крамля. У ім адзначаецца, што размова адбылася з ініцыятывы амэрыканскага боку.

Прэс-служба Крамля рэзюмуе тую частку тэлефоннай размовы, у якой ішла гаворка пра двухбаковыя адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам: «Джозэф Байдэн выказаў зацікаўленасьць у нармалізацыі стасункаў на двухбаковым трэку і наладжваньні стабільнага і прадказальнага ўзаемадзеяньня па такіх вострых праблемах, як забесьпячэньне стратэгічнай стабільнасьці і кантроль над узбраеньнямі, іранская ядзерная праграма, сытуацыя ў Аўганістане, глябальнае зьмяненьне клімату».

Крызіс вакол Украіны названы ў камэнтары Крамля «унутраным».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн ў аўторак пагутарыў па тэлефоне з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, падкрэсьліўшы непахісную прыхільнасьць ЗША сувэрэнітэту і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by