Нямецкія партнэры горадзенскага «Азоту» прыпыняюць супрацоўніцтва з заводам. 21.by

Нямецкія партнэры горадзенскага «Азоту» прыпыняюць супрацоўніцтва з заводам

13.04.2021 20:52 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Надалей Helm будзе ацэньваць магчымасьць супрацоўніцтва з гэтым гарадзенскім прадпрыемствам толькі пасьля праверкі ўмоваў аховы працы на «Гродна Азоце», гаворыцца ў лісьце.


Паводле страйкаму, Helm AG купляў 10% гадавога абʼёму прадукцыі «Гродна Азоту».

Напярэдадні каманда Сьвятланы Ціханоўскай сумесна з актывам страйкаму, а таксама беларускімі дыяспарамі накіравала кампаніі Helm AG ліст.

У лісьце былі расказаныя канкрэтныя прыклады рэпрэсій на «Гродна Азоце» і названы імёны больш чым 40 работнікаў, якія падвергліся арышту ці штрафам за свой пратэст. Таксама ў лісьце тлумачылася, як кіраўніцтва завода парушае правы працоўных на страйк, цісьне на супрацоўнікаў і прымушае да працы. Ад каманды Ціханоўскай ліст падпісаў Валерый Кавалеўскі.

Сямейная кампанія Helm мае звыш 100 філіялаў і прадстаўніцтваў у больш чым 30 краінах сьвету.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкі дыстрыб’ютар хімічнай прадукцыі Helm AG устрымаецца ад супрацоўніцтва з «Гродна Азот». Пра гэта паведаміў страйкам «Гродна Азоту», які атрымаў ліст...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by