Турэччына ўводзіць частковы лакдаўн у сувязі з каранавірусам. Беларусы ўсё роўна ляцяць на адпачынак. 21.by

Турэччына ўводзіць частковы лакдаўн у сувязі з каранавірусам. Беларусы ўсё роўна ляцяць на адпачынак

13.04.2021 22:28 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Камэнданцкая гадзіна ў будні пачнецца а 19-й гадзіне замест 21-й, як раней, і будзе доўжыцца да 5-й раніцы. У гэты час перамяшчэньне паміж гарадамі будзе забаронена, за выключэньнем тэрміновых выпадкаў, паведамляе Hurriyet Daily News.

Кавярні і рэстарацыі могуць працаваць толькі для дастаўкі альбо прадаваць ежу на вынас. Да завяршэньня Рамадану будуць зачыненыя залі для афіцыйных цырымоніяў, спартовыя залі і г.д.

На мінулым тыдні ў Турэччыне зафіксаваны новыя максымумы заражэньня каранавірусам, самы высокі — больш за 55 000 у дзень. 12 красавіка лічбы перавысілі 54 тысячы. На тле пагаршэньня ўмоваў першапачаткова дапускалі поўны лакдаўн на працягу ўсяго Рамадану.

Больш за 11 мільёнаў чалавек у краіне ўжо прышчэпленыя супраць вакцыны супраць каранавірусу, і больш за 7 мільёнаў — другой дозай. Насельніцтва Турэччыны — 82 мільёны.

Расея прыпыніла палёты ў Турэччыну да 1 чэрвеня і рэкамэндавала ўсім расейскім турыстам, якія купілі туры на гэты пэрыяд, адмовіцца ад іх. Беларусь нічога не мяняе: першы чартар зь Менску ў Антальлю павінен паляцець 18 красавіка. Таксама зь Менску ў Стамбул лётае Turkish Airlines і «Белавія», такім чынам, беларускія турысты зь перасадкай могуць дабрацца да Антальлі. Кіраўнік беларускай турыстычнай кампаніі «Тайм Ваяж» Руслан Сегенюк заявіў выданьню Оnliner, што «бясьпека ў курортных зонах па-ранейшаму на высокім узроўні», а рэйсы на красавік і травень ужо загружаныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасьля сустрэчы з урадам прэзыдэнт Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што новыя правілы ўступяць у сілу ўвечары ў сераду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by