СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі?. 21.by

СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі?

14.04.2021 19:36 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

У кожнай з абласьцей спэцыяльныя падразьдзяленьні адпрацоўвалі розныя сцэнары.

Паводле прэсавага цэнтру СБУ, у Валынскай вобласьці адпрацоўваліся дзеяньні ў выпадку захопу «дывэрсантамі» вайсковых частак і складоў з боепрыпасамі. Вучэньні праводзіліся ва ўмовах максымальна набліжаных да рэальных, з выкарыстаньнем узбраеньня і спэцыяльнай тэхнікі. На іх адпрацоўваліся мэханізмы міжведамаснага ўзаемадзеяньня для папярэджаньня тэрарыстычных дзеяньняў на вайсковых аб’ектах.

Тыднем раней на антытэрарыстычных вучэньнях ў Ровенскай вобласьці спэцыяльныя падразьдзяленьні Службы бясьпекі і іншых праваахоўных органаў адпрацоўвалі затрыманьне «тэрарыстаў», якія захапілі будынак гаспадарчага суду.

СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі?

Паводле легенды вучэньняў у Чарнігаўскай вобласьці, што адбыліся у канцы сакавіка, група ўмоўных «тэрарыстаў» пранікла на прадпрыемства і захапіла яго супрацоўнікаў у закладнікі. Да гэтых трэнаваньняў былі залучаныя таксама падразьдзяленьні службы ў пытаньнях надзвычайных сытуацый, памежнікаў, Нацыянальнай гвардыі, Узброеных сілаў, а таксама прадстаўнікі органаў выканаўчай улады і мясцовага самакіраваньня.

У сярэдзіне сакавіка такія вучэньні прайшлі і ў Жытомірскай вобласьці. Там адпрацоўвалі альгарытм супрацьдзеяньня дывэрсійна-тэрарыстычным групам і правяралі ўзровень контрадывэрсыйнай абароненасьці аб’ектаў інфраструктуры.

СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі?

У Херсоне ад сёньня пачалі адпрацоўваць абарону марской прыбярэжнай зоны і адміністрацыйнай мяжы з анэксаваным Расеяй Крымам.

З канца сакавіка Расея актывізавала перамяшчэньне сваіх войскаў і тэхнікі ўздоўж усёй мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме. Дасьледнікі і журналісты спрабавалі вызначыць геалякацыю гэтых здымкаў і зрабіць высновы пра намеры расейскага вайсковага камандаваньня і Крамля. Адна з галоўных вэрсій палягае ў тым, што гэта дэманстрацыя сілы, каб запалохаць Кіеў і даслаць сыгнал Захаду, што Расея гатовая вельмі хутка перакінуць сілы для наземнай ваеннай апэрацыі.

СБУ правяла антытэрарыстычныя вучэньні ва ўсіх памежных зь Беларусьсю абласьцях. Якія навыкі адпрацоўвалі?

Увесь гэты час міжнародная супольнасьць заклікае Расею спыніць эскаляцыю на мяжы з Украінай.

На пачатку красавіка Ўкраіна заявіла, што разглядае падрыхтоўку Беларусі і Расеі да правядзеньня супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2021» і «эскаляцыю расейскага ўплыву на Беларусь» як пагрозу бясьпецы ў рэгіёне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Служба бясьпекі Ўкраіны супольна з падразьдзяленьнямі Нацыянальнай паліцыі і вайсковай контравыведкі за апошнія два тыдні правялі шэраг антытэрарыстычных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by