Платформа «Рабочы рух» мае скаардынаваць дзеянні рабочых да агульнанацыянальнага страйку. 21.by

Платформа «Рабочы рух» мае скаардынаваць дзеянні рабочых да агульнанацыянальнага страйку

14.04.2021 22:24 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Платформа «Рабочы рух», стварэнне якой напярэдадні анансавала Святлана Ціханоўская, мае скаардынаваць дзеянні рабочых да агульнанацыянальнага страйку, яе афіцыйны запуск запланаваны на заўтра, распавёў у жывым эфіры «Белсат» прадстаўнік стачкаму «Горадні Азоту» Юры Рававы.

«Гэтая платформа абʼядноўвае людзей з агульнымі мэтамі. Там змогуць камунікаваць і працоўныя дзяржпрадпрыемстваў і індывідуальныя прадпрымальнікі, змогуць абмяркоўваць варыянты страйку», – распавёў прадстаўнік стачкаму «Горадні Азоту» Юры Рававы.

Мітынг у Горадні 19 жніўня. Фота: Васіль Малчанаў / belsat.eu

Разам з гэтым, цяпер няма канкрэтнай даты, калі можа быць абвешчаны агульнабеларускі страйк.

«Ні 1 траўня, ні 9 траўня – гэта вырашаць працоўным. Людзі са страйкамаў разумеюць, што паўтараць мінулыя памылкі нельга і працоўныя самыя мусяць вызначыць дату для забастоўкі», – сказаў Рававы.

«Рабочы рух» – гэта рух працоўных, які мае сваю платформу для каардынацыі дзеянняў, сайт, сацсетку і чат-бот @ruh_connect_bot, у які можна дасылаць карысную для актыву працоўных інфармацыю. Спасылка на платформу – https://www.stachka.org. Зараз доступ для актывістаў па паролі. У чацвер 15 красавіка да яе адкрыецца доступ для ўсіх ахвотных.

АА belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Платформа «Рабочы рух», стварэнне якой напярэдадні анансавала Святлана Ціханоўская, мае скаардынаваць дзеянні рабочых да агульнанацыянальнага страйку, яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by