Сілавікі адпусцілі гарадзенскіх журналістаў Анджэя Пісальніка і Інэсу Тодрык-Пісальнік. 21.by

Сілавікі адпусцілі гарадзенскіх журналістаў Анджэя Пісальніка і Інэсу Тодрык-Пісальнік

14.04.2021 22:36 — Разное | Белсат  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Белсат

Затрыманых сёння гарадзенскіх журналістаў Анджэя Пісальніка і Інэсу Тодрык-Пісальнік дапыталі ў Менску і адвезлі назад у Горадню. Пра гэта паведамляе БАЖ.

Генпракуратура раніцай 14 красавіка паведаміла, што гарадзенскаму журналісту і прэс-сакратару Саюзу палякаў у Беларусі Анджэю Пісальніку вынесена афіцыйнае папярэджанне за тое, што ён у эфіры польскіх радыёстанцыяў «Radio 24» і «Radio 4» на пачатку красавіка 2021 года выказаў шэраг меркаванняў. Так, Анджэй Пісальнік заявіў, што ў беларускіх СМІ пачалася шырокамаштабная прапаганда супраць Польшчы. І робіцца гэта для таго, каб «стварыць вобраз палякаў як людзей другой катэгорыі», ачарніць іх у вачах грамадства і зрабіць з палякаў ворагаў народу, «як было ў сталінскі час».

Гарадзенская пракуратура пабачыла ў гэтых выказваннях змест, які супярэчыць патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб нацыянальных меншасцях і аб супрацьдзеянні экстрэмізму.

У кватэры Анджэя Пісальніка і ягонай жонкі Інэс Тодрык-Пісальнік міліцыянты правялі агляд. Пасля гэтага іх затрымалі і перавезлі з Горадні ў Менск. Як высветлілася поздна ўвечары, у Менску іх дапыталі і адвезлі назад у Горадню.

ІІ belsat.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by