У берасьцейскім і магілёўскім СІЗА забаранілі перадаваць кнігі, часопісы і крыжаванкі. 21.by

У берасьцейскім і магілёўскім СІЗА забаранілі перадаваць кнігі, часопісы і крыжаванкі

16.04.2021 21:22 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яшчэ 8 красавіка ад сваякоў палітвязьняў зьявілася інфармацыя: у СІЗА-7 у Берасьці нельга ў перадачу ўкласьці кнігі, часопісы і крыжаванкі. Таксама гэтага ня прымуць пасылкай.

Як потым вусна патлумачылі работнікі ізалятару, гэта і раней было забаронена правіламі СІЗА. А для таго, каб вязень атрымліваў друкаваныя выданьні, іх трэба выпісаць паводле паштовага каталёгу.

Як адзначаюць правабаронцы, такая практыка па забароне кніг, часопісаў і крыжаванак зьявілася і ў Магілёве: сёньня пра гэта паведаміў канал валянтэраў магілёўскай «Вясны».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яшчэ 8 красавіка ад сваякоў палітвязьняў зьявілася інфармацыя: у СІЗА-7 у Берасьці нельга ў перадачу ўкласьці кнігі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by