Генпракуратура пачала зьбіраць факты, як беларусаў зьнішчалі 80 гадоў таму. 21.by

Генпракуратура пачала зьбіраць факты, як беларусаў зьнішчалі 80 гадоў таму

16.04.2021 22:56 — Разное | Свабода  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Свабода

«Зьвяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі і іншых краін з просьбай накіроўваць у Генэральную пракуратуру дакумэнты, матэрыялы, заявы, іншую інфармацыю аб дзеяньнях, учыненых нямецкімі акупацыйнымі ўладамі і іх памагатымі, бандфармаваньнямі па зьнішчэньні цывільнага насельніцтва Беларусі, іншых фактах генацыду ў названы пэрыяд часу», — зьвяртаецца ў тэлеграм-канале начальнік упраўленьня ўзаемадзеяньня са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасьці Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Пра пачатак крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады вайны і пасьляваенны пэрыяд паведаміў на брыфінгу 9 красавіка генэральны пракурор Андрэй Швед.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 16 красавіка прынялі ў другім чытаньні праект закону аб узмацненьні адказнасьці за рэабілітацыю нацызму.

У дакумэнце замацоўваюцца такія тэрміны, як «нацысцкія злачынцы», «памагатыя нацысцкіх злачынцаў», а таксама вызначаюцца суб’екты процідзеяньня рэабілітацыі нацызму.

Законапраект прадугледжвае забарону на гераізацыю нацызму, забарону на рознага роду фінансаваньне такой дзейнасьці. Ён будзе распаўсюджвацца ня толькі на беларускія арганізацыі, але і на замежныя, у якіх так ці інакш гераізуецца нацызм, у тым ліку па сродках сеткі інтэрнэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генэральная пракуратура ў сувязі з расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасьляваенны час...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by