Як будуць дзейнічаць «размарожаныя» санкцыі ЗША адносна Беларусі?. 21.by

Як будуць дзейнічаць «размарожаныя» санкцыі ЗША адносна Беларусі?

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Салiдарнасць

Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачаньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? На гэтыя пытаньні Радыё Свабода адказвае Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах.

Як будуць дзейнічаць «размарожаныя» санкцыі ЗША адносна Беларусі?

У мінулым Кавалеўскі — беларускі дыплямат, а пазьней супрацоўнік Сусьветнага банку.

ЗША абвясьцілі, што з 3 чэрвеня аднаўляецца дзеяньне эканамічных санкцыяў адносна 9 беларускіх прадпрыемстваў.

Кавалеўскі:

Падставы для аднаўленьня дзеяньня эканамічных санкцыяў ЗША былі ўжо даўно. Падзеі жніўня-верасьня 2020 году паказалі, куды рухаецца рэжым Лукашэнкі. Гэта крыху запозьненае рашэньне.

Чаму ЗША аднавілі санкцыі на тыдзень раней за дэдлайн, які яны самі вызначылі — таму што беларускія ўлады адмаўляюцца наагул прызнаваць наяўнасьць у краіне палітвязьняў, ня тое што абмяркоўваць іх вызваленьне.

Махавік рэпрэсіяў не спыняецца, і колькасьць палітвязьняў працягвае расьці.

На мой погляд, рашэньне ЗША зьвязанае выключна з наяўнасьцю палітвязьняў. Яно ніяк не зьвязанае зь ліпавай гісторыяй з «замахам» на Лукашэнку і «вайсковым пераваротам», гэта правакацыя спэцслужбаў.

У афіцыйных паведамленьнях пра зьмест размовы Байдэна і Пуціна нічога не гаварылася пра тое, што яны наагул закраналі тэму Беларусі.

Кароткі адказ Пяскова, што два прэзыдэнты абмяркоўвалі пытаньне замаху на Лукашэнку, нагадвае рэліз ФСБ. Вэрсія пра ўдзел у гэтай апэрацыі ФСБ выдумлялася на хаду, постфактум. ФСБ паставілі перад фактам.

Тое самае адбылося і з размовай Пуціна і Байдэна. Лукашэнка заявіў, што яны абмяркоўвалі тэму замаху на яго. Абвяргаць словы свайго «заклятага сябра» Крамлю было няёмка.

ЗША вычарпальна адказалі на абвінавачаньні ў датычнасьці да замаху на Лукашэнку і вайсковага перавароту — гэта ўсё хлусьня.

Няма ніякіх доказаў таго, што ўрад ЗША меў дачыненьне да падобных плянаў. Таму няма чаго і камэнтаваць.

Я ведаю, што гэтыя санкцыі юрыдычна тычацца толькі забароны для амэрыканскіх кампаніяў мець бізнэс з 9 беларускімі падсанкцыйнымі прадпрыемствамі.

Але сам факт увядзеньня амэрыканскіх санкцыяў адбіваецца на рэпутацыі любога бізнэсу, супраць якога яны ўводзяцца. Гэта будзе ствараць складанасьці для гэтых беларускіх прадпрыемстваў у тым, каб весьці справы з прадпрыемствамі з трэціх краінаў.

Акрамя таго, гэта першы, але і самы важны крок. Гэта можа дадаць рашучасьці Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канадзе ўводзіць свае санкцыі.

Я падкрэсьлю: гэтыя санкцыі ўведзеныя не таму, што амэрыканцы гэтага захацелі, яны ўведзеныя таму, што рэжым Лукашэнкі адмовіўся вызваліць палітвязьняў.

Таму адказнасьць за страты, якія стануць вынікам санкцыяў, ляжыць выключна на беларускіх уладах.

Санкцыі адносна «Паўночнага патоку — 2» — гэта быў той выпадак, калі Кангрэс ЗША вырашыў умяшацца і выказаць сваю думку. У Кангрэсе ЗША ёсьць двухпартыйны кансэнсус у ацэнках сытуацыі ў Беларусі.

Рашэньне аб аднаўленьні санкцыяў прымаў урад, але мяркую, што пазыцыя Кангрэсу была прынятая да ўвагі.

Што варта ведаць пра санкцыі ЗША

Першыя санкцыі, якія ўвяла адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2006 годзе, прадугледжвалі блякаваньне ўласнасьці і актываў групы высокіх чыноўнікаў, уключна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Санкцыі распаўсюджваліся таксама і на сем’і гэтых чыноўнікаў. Ім таксама забаранілі ўезд на тэрыторыю ЗША.

Пазьней асобам, у тым ліку і новым, якія папоўнілі сьпісы, забаранілі мець актывы на тэрыторыі ЗША і весьці бізнэс з амэрыканскімі партнэрамі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі напрыканцы 2010 году ЗША пашырылі сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША. Акрамя таго, грамадзянам ЗША забаранілі весьці бізнэс зь дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім» і шэрагам іншых прадпрыемстваў. Гэтак Злучаныя Штаты адрэагавалі на рэпрэсіі пасьля выбараў, у тым ліку на зьняволеньне шэрагу кандыдатаў у прэзыдэнты.

Пра якія беларускія прадпрыемствы ідзе гаворка

«Белнафтахім», «Белнафтахім ЗША», «Нафтан», «Беларускі нафтавы гандлёвы дом», «Белшына», «Гродна Азот», «Гроднахімвалакно», ААТ «Лякафарба», ААТ «Полацак-Шкловалакно».

Прадпрыемствам i грамадзянам ЗША было забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя дачыненьні з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасьць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, былі замарожаныя.

Да таго ж многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

У кастрычніку 2015 году Міністэрства фінансаў ЗША прыпыніла санкцыі супраць гэтых дзевяці беларускіх прадпрыемстваў у сувязі з «пэўным прагрэсам у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека», а таксама з мэтай падтрымкі незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі.

Пасьля прыэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году і рэпрэсій, якія адбыліся пасьля іх, ЗША аднавілі санкцыі ад 3 чэрвеня 2021 году. Адпаведнае рашэньне 19 красавіка 2021 году апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША.​ Злучаныя Штаты дабіваюцца вызваленьня ўсіх палітвязьняў.

«Санкцыі — гэта алібі для ўлады за стан эканомікі». Ці баіцца Менск амэрыканскіх санкцыяў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказвае Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2021 21.by